Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Пасля шырокамасштабнай атакі на прадстаўнікоў незалежных СМІ, ператрусаў, допытаў і затрыманняў, якая доўжылася два дні, 10 ліпеня працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
"Зачыстка" КДБ працягваецца па ўсёй Беларусі: хроніка пераследу 9 ліпеня
Гомель
Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў, якога пасля ператрусу затрымалі 8 ліпеня, знайшоўся ў ізалятары КДБ. Ягоныя акаўнты ў сацыяльных сетках і месенджарах кантралююць аператыўнікі. Мама валанцёра Валянціна Міронава гаворыць, што праз прызначанага адваката ёй перадалі, што стан здароўя сына здавальняючы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
Мінск
У Мінску 9 ліпеня знікла валанцёрка з Берасця Юлія Сырых (1974 года нараджэння). Сябры мяркуюць, што яна магла быць затрыманая па крымінальнай справе.
Учора ў Мінску быў затрыманы Антон Сташэўскі, валанцёр “Краіны для жыцця”. Сілавікі правялі ператрус па месцы жыхарства, потым яго затрымалі ў межах невядомай пакуль крымінальнай справы і змясцілі на Акрэсціна. Таксама ператрус прайшоў у доме, дзе фармаваліся прадуктовыя перадачы для зняволеных.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Крыніца: Сілавікі ўзяліся за валанцёраў: хроніка палітычнага пераследу за 10 ліпеня