Супрацоўнікі прэстыжнай прэміі "За правільны лад жыцця" (Right Livelihood) выступілі ў падтрымку зняволеных "вясноўцаў. right_livelihood_6.jpg

right-livlelihood-9.jpg

right-livelihood-2.jpg

right_livelihood_1.jpg

right-livelihood-10.png

right-livelihood.jpg

Ячшэ 27 лаўрэатаў прэміі "За правільны лад жыцця" падпісалі адкрыты ліст у падтрымку зняволеных праваабаранцаў "Вясны". 

Паважаныя Алесь, Валянцін, Уладзімір, Марфа, Андрэй, Леанід і Таццяна!

Летась мы віталі Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў нашай вялікай і адважнай супольнасці лаўрэатаў прэміі "За правільны лад жыцця", якія прысвячаюць сваё жыццё сацыяльным зменам ва ўсім свеце. Вы ўсе, як сябры "Вясны", па праве з'яўляецеся ўвасабленнем сэнсу "Правільнага ладу жыцця" праз тую непахісную мужнасць, якую вы праяўляеце ў сваёй паўсядзённай дзейнасці. Ваша праца спрыяе забеспячэнню справядлівага і мірнага грамадства для ўсіх. Грамадства, у якім правы чалавека будуць займаць цэнтральнае месца і дзе за парушэннямі будзе ісці пакаранне.

Сёння няпросты юбілей. Спаўняецца год з дня арышту Марфы і пачатку чарговых рэпрэсій супраць Праваабарончага цэнтра "Вясна". Мы хочам, каб вы ведалі, што ва ўсіх кутках свету мы падтрымліваем вас сёння і штодзень. Мы працягнем ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі і не дазволім прымусіць замаўчаць нікога з вас. Прыемна бачыць, што многія беларусы дзень за днём адстойваюць свае перакананні, патрабуючы дэмакратыі. Мы будзем і надалей патрабаваць вашага неадкладнага вызвалення, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і прыцягнення да адказнасці вінаватых у парушэннях правоў чалавека.

Разам з іншымі міжнароднымі НДА мы аб'ядноўваем намаганні, каб захаваць дух, які кіраваў вашай працай больш за дваццаць пяць гадоў.

25 верасня мы ўсе будзем ўсім сэрцам узгадваць Алеся з нагоды яго дня нараджэння. Зычым, каб нікому з вас не давялося сустракаць яго за кратамі. Вы ўсе заслугоўваеце пахвалы, а не крымінальнага пераследу.

Мы спадзяемся як мага хутчэй пабачыць вас на волі. Вы сапраўдны сімвал мужнасці, і вы ўсе павінны быць вызваленыя! #FreeViasna

З найлепшымі пажаданнямі,

Энджы Зелтэр ад імя Trident Plowshares, Вялікабрытанія, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2001 г.

Бэзіл Фернанда, Ганконг, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2014 г.

Дзіпал Баруа, былы дырэктар Grameen Shakti, Бангладэш, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2007 г.

Уолдэн Бэла, Філіпіны, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2003 г.

Friends of the Earth Malaysia, Малайзія, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1988 г.

Іда Кукліна ад імя Камітэта салдацкіх маці Расіі, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1996 г.

Петра Тотэрман Андорф, генеральны сакратар Фонду Kvinna till Kvinna, Швецыя, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2002 г.

Рауль Монтэнэгра, Аргенціна, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2004 г.

Міхаэль Зукаў, Германія, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1997 г.

Хелен Мак, Гватэмала, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1992 г.

Мод Барлоў, Канада, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2005 г.

П.К. Равіндран ад імя KSSP, Індыя, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1996 г.

Сусветная асацыяцыя дзеянняў па абароне дзіцячага харчавання, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1998 г.

Ручама Мартан ад імя Physicians for Human Rights, Ізраіль, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2010 г.

Марцін фон Хільдэбранд ад імя Аб'яднання рэгіёну Амазонкі, Калумбія, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1999 г.

Тоні Рынаўда, Аўстралія, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2018 г.

Сулак Сіваракса, Тайланд, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1995 г.

Колін Гансалвес, Індыя, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2017 г.

Хуан Гарсес, Іспанія, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1999 г.

Андраш Біра, Венгрыя, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1995 г.

Б'янка Джагер, Нікарагуа, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2004 г.

Тэа ван Бовен, Нідэрланды, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1985 г.

Эрвін Кройтлер, Бразілія, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2010 г.

Моніка Хаўзэр, Германія, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2008 г.

Эрык Даман, заснавальнік руху "Будучыня ў нашых руках", Нарвегія, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1982 г.

Элін Уэйр, Новая Зеландыя, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 2009 г.

Эліс Тэпер Марлін, Злучаныя Штаты Амерыкі, лаўрэат прэміі "За правільны лад жыцця" 1990 г.

Нагадаем, летась старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі (які цяпер ўтрымліваецца больш за два месяцы за кратамі) і арганізацыя сталі першымі беларускімі лаўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award», вядомай як «Альтэрнатыўная Нобэлеўская прэмія». Беларускія праваабаронцы атрымалі ўзнагароду за ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 3 снежня ў Стакгольме, дзе старшыня Праваабарончага цэнтра прысутнічаў асабіста.

Крыніца: "Вы сапраўдны сімвал мужнасці". Супрацоўнікі прэміі "За правільны лад жыцця" і яе лаўрэаты выступілі ў падтрымку зняволеных "вясноўцаў"