Ірына Вікхольм. Фота з сацыяльных сетак Маскоўскі суд Берасця вынес 20 верасня прысуд па крымінальнай справе грамадзянкі Расіі, палітзняволенай  Ірыны Вікхольм. Яе абвінавачвалі у абразе прэзідэнта Беларусі (арт.376 КК РБ).

Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган. Да суда жанчына ўтрымлівалася спачатку ў СІЗА №1 Мінска, затым у СІЗА Берасця.

Ірыну Вікхольм затрымалі  ў Берасці 28 мая 2021 года за твіт, які яна змясціла 23 мая ў Twitter. Спасылка была на перадрук матэрыялу Рускай службы BBC пра інцыдэнт з самалётам Ryanair, перахопленым у небе Беларусі, каб затрымаць Рамана Пратасевіча.

У той дзень, 28 мая, бліжэй да вечара, яе запрасілі на гутарку ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі. Затым у кватэры, дзе жыла Ірына, правялі ператрус, забралі ноўтбук. Яе  змясцілі ў ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста на 3 сутак. Пасля перавялі ў Брэсцкае СІЗА, дзе яна прабыла з 1 чэрвеня па 5 жніўня. Затым Вікхольм адправілі на экспертызу ў Менск у РНПЦ псіхічнага здароўя (у народзе "навінкі"), і вярнулі ў СІЗА-7.

Пра ўмовы ўтрымання ў Брэсцкім СІЗА Ірына адзначыла, што яе прымушалі казаць пра "схільнасць да экстрэмісцкай дзейнасці". А ў прадстаўленай у суд характарыстыцы, начальства СІЗА-7 напісала пра Викхольм што жанчына схільная да экстрэмізму і нібыта не жадае самаразвівацца. Для Ірыны такая характарыстыка апынулася нечаканасцю, суду яна сказала што ўсё наадварот, кнігі (у тым ліку для развіцця) ёй у СІЗА адмаўляліся выдаваць.

На судзе Вікхольм заяўляла адвод суддзі, адвод дзяржабвінаваўцу (абодва адводу суддзя не задаволіў), адмовілася ад прызначанага ёй адваката. На судзе жанчына заяўляла, што крымінальная справа ў дачыненні да яе відавочна мае палітычны матыў.

Вікхольм падпісала рэпост так: "Чарговае злачынства Лукашэнкі: акт дзяржаўнага авіяпірацтва", прычым фраза "акт дзяржаўнага авіяпірацтва" прыводзілася ў тэксце BBC.

Пра далейшы лёс жанчыны пасля затрымання стала вядома толькі праз тры месяцы. 1 верасня 2021 года пракуратура Беларусі паведаміла, што ў суд накіраваная крымінальная справа аб «публічным паклёпе» на Аляксандра Лукашэнку, абвінавачваецца ў ёй «замежная грамадзянка В.».

Падчас папярэдняга следства абвінавачаная віну не прызнала.

Ірына пражыла ў Берасці амаль 10 гадоў, у інтэрнэце вяла блог на некалькіх пляцоўках.

Беларускай праваабарончай супольнасцю была прызнаная палітычнай зняволенай.

Пра далейшы лёс жанчыны стала вядома толькі праз тры месяцы. 1 верасня 2021 года пракуратура Беларусі паведаміла, што ў суд накіраваная крымінальная справа аб «публічным паклёпе» на Аляксандра Лукашэнку, абвінавачваецца ў ёй «замежная грамадзянка В.».

Сёння суддзя Яуген Брэган вынес прысуд: прызнаць вінаватай і пакараць паазбаўленнем волі на паўтары гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Крыніца: У Берасці грамадзянку Расіі пакаралі за абразу прэзідэнта