Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org Перазатрыманні пасля сутак ўдзельнікаў маршу ў Кунцаўшчыне і сужэнцаў за асабістую перасылку паведамленняў з экстрэмісцкіх тэлеграм-чатаў, новыя затрыманні па адміністрацыйных справах. ПЦ "Вясна" адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў. 

У раённых судах Мінска і рэгіёнаў на працягу тыдня з 20 па 24 верасня выносіліся пастановы аб прыцягненні да адказнасці па сфабрыкаваных пратаколах за "дробнае хуліганства", "непадпарадкаванне міліцыі" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. 

Так, 23 верасня ў шосты раз запар асудзілі 26-гадовую Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і 26-гадовага Сяргея Крупеніча па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Мінулыя «суткі» ў іх сканчваюцца толькі ў суботу, 25 верасня. Але на Анастасію і Сяргея ў Ленінскім РУУСе ў чарговы раз склалі новыя пратаколы па арт. 19.11 КаАП. 84 дні — менавіта столькі правядуць за кратамі муж і жонка за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы.

Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту былі перазатрыманыя і ўдзельнікі дваровага маршу ў Кунцаўшчыне. Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 19.1 КаАП) і зноў пакаралі суткамі: Дзмітрыю Палякову, Уладзіслава Кубіцкага, Аляксея Бусла прызначылі па 15 сутак арышту, а Таццяне Бусел - 13 сутак.

Падрабязнасці з судоў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае".

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Перазатрыманні пасля сутак і новыя арышты. Вынікі разглядаў адміністрацыйных спраў за 20-24 верасня