15 лістапада – Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб падвысіць інфармаванасць насельніцтва аб несправядлівым зняволенні і іншых формах агрэсіі ў дачыненні да пісьменнікаў з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасьць са зняволенымі.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 15 лістапада 2021 г.

Дзмітрый Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў у судзе. Фота Ганны Няфёдавай 15 лістапада ў Мінскім абласным судзе распачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да анархістаў Дмітрыя Дубоўскага, Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Рэзановіча.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 13-15 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сёння чатыры месяцы як старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца за кратамі ў СІЗА-1. Раніцай 14 ліпеня да іх і іншых вясноўцаў з ператрусамі прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. З тых часоў трое праваабаронцаў утрымліваюцца за кратамі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (нявыплата падаткаў). «Вясна» распавядае, у чым абвінавачваюць праваабаронцаў, хто вядзе крымінальную справу супраць іх і чаму пераслед нашых калегаў з'яўляецца палітычна матываваным. Паводле версіі абвінавачвання, "Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Зміцер Салаўёў (знаходзіцца за межамі Беларусі) і іншыя неўстаноўленыя асобы на тэрыторыі Мінска, у іншых населеных пунктах Беларусі і за яе межамі пасля ліквідацыі ў адпаведнасці з рашэннем Вярхоўнага суда ад 28.10.2003 года праваабарончай арганізацыяй «Вясна» ў парушэнне прынятага судом рашэння, кіравалі арганізацыяй і працягнулі ажыццяўленне гэтай арганізацыяй дзейнасці на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку па выкананні работ (паслуг), за якую асобам, якія выканалі, у перыяд з 2013 па 2020 год, вышэйпаказанай арганізацыяй выплачана матэрыяльнае ўзнагароджанне на агульную суму не менш 879 887 рублёў. 

Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса. Міжнародныя арганізацыі па правах чалавека разглядаюць дыфамацыю ў кантэксте права на выказванне меркавання і права на свабоду слова. Дэкрыміналізацыя дыфамацыйных правапарушэнняў з'яўляецца стандартам, сфармуляваным і абгрунтаваным у рашэннях шэрагу міжнародных арганізацый.

Яўген Крачкоўскі пасля прысуду. Фота spring96.org У судзе Заводскага раёна 9 лістапада вынеслі прысуд палітвязню Яўгену Крачкоўскаму, якога абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, за падзеі 9 жніўня мінулага года.

12 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынеслі прысуд 24-гадоваму палітвязню Кірылу Волаху. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор. Палітвязня вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 11-12 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 11 лістапада 2021 г.