Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 16 лістапада 2021 г.

Суддзя Цэнтральнага суду Менску Вікторыя Шабуня 15 лістапада ў Першамайскім судзе горада Мінска вынесены прысуд 47-гадоваму Васілю Уроднічу. Суддзя Максім Трусевіч прызнаў яго вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт.369 і арт.391. Яго асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". 

Праваабронцы “Вясны” ў інтарэсах затрыманых па “справе Зельцэра” звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН па пытанні жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з імі пасля затрымання і падчас утрымання ў Жодзінскай следчай турме №8.

16 лістапада 2021 года ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі палітвязня Дзмітрыя Скрэтуцкага. Суддзя Каханоўская прызнала 36-гадовага прадпрымальніка вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Жук.

Былы палітвязень Арцём Хвашчэўскі правёў у няволі амаль год. Яго затрымалі 17 жніўня 2020 года, а 15 студзеня 2021 года асудзілі на год зняволення паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. З улікам пераліку тэрміна ён выйшаў на свабоду 3 жніўня 2021 года. Цяпер Арцём вярнуўся ў Польшчу, дзе жыў апошнія дзевяць гадоў. Ён працягвае працаваць у сваёй кампаніі, якая займаецца аналізам футбольнай статыстыкі для матчаў польскай лігі.

Ілюстрацыйнае фота spring96.org З вечара трэцяга лістапада дзесяць жанчын у двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна пачалі галадаць у знак пратэсту з нечалавечымі ўмовамі утрымання. Нагадаем, у жанчын забралі ўсю верхнюю вопратку і цёплыя рэчы, а з першага лістапада ім не давалі туалетную паперу і мыла. У сувязі з гэтым арыштанткі камеры №15 абвясцілі галадоўку да выканання ўсіх патрабаванняў: вярнуць затрыманым шпацыры, вадзіць у душ, выключаць у камерах святло на ноч, выдаваць усе неабходныя рэчы згодна з нормамі, вярнуць усе рэчы і лекі. Дзве былыя арыштанткі, якія сядзелі ў камеры №15 распавялі «Вясне» пра тое, як праходзіла галадоўка і што з гэтага атрымалася.

У Мінскім гарадскім судзе распачаўся судовы працэс над палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгай Залатар, якую ўтрымліваюць пад вартай ужо восем месяцаў. У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката пазбавілі ліцэнзіі. Цяпер Вольгу абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) і ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Палітзняволеная абвінавачваецца, у тым ліку, у стварэнні экстрэмісцкіх фарміраванняў –  тэлеграм-чатаў "Ждановічы сёння", "Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя", якія прызналі экстрэмісцкімі праз сем месяцаў пасля затрымання Вольгі. Жанчыне пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Справу палітзняволенай разглядае суддзя Анастасія Папко.  Жанчыну затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі дадому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. На волю яна так і не выйшла. 

Sud-Klimovichi Жыхарку Клімавічаў прызналі вінаватай у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сацсетках.

У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 21-гадовага палітвязня студэнта 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіслава Марціновіча, якога амаль год утрымліваюць пад вартай у СІЗА-1. Яго абвінавацілі па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) шляхам адміністравання telegram-канала «Белыя халаты». Справу разглядала суддзя Алена Ананіч, дзяржабвінавачанне падтрымліваў Аляксандр Рамановіч. "Вясна" распавядае пра судовы працэс над студэнтам. Паводле версіі абвінавачвання, Уладзіслаў Марціновіч з 9 жніўня да 18 лістапада "стварыў тэлеграм-канал "Белыя халаты"". Студэнт "неаднаразова распаўсюджваў розныя матэрыялы на кіраваным ім Telegram-канале6 выкарыстоўваючы метады, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, штучнае нагнятанне напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, распаўсюджванне ідэалогіі экстрэмізму, а таксама паслабленне ў грамадстве пачуцця патрыятызму".

У судзе Брэсцкага раёна 15 лістапада па "справе карагодаў" вынеслі прысуды адаразу 15 берасцейцам. Іх усіх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Нагадаем, 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. Сёння 15 чалавек (дзевятую і дзясятую партыю) асудзілі на тэрміны ад года "хатняй хіміі" да 1,5 гады калоніі. Палітзняволеных Ганну Баран і Уладзіміра Ганчарова, якія ўтрымліваюцца пад вартай, асуджаныя да паўтары гады калоніі. Справу разглядала суддзя Кацярына Рамашка, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівалі Аляксей Бараноўскі і Вадзім Багатка. Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі — прысуды вынесеныя ўжо 102 чалавекам. 15 лістапада былі асуджаныя па "справе карагодаў":