- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 15 лістапада, у Мінграсудзе затрымалі 32-гадовую Таццяну Батуру. Яна хацела патрапіць на суд над палітзняволенай Вольгай Залатар. Але пасля кантролю на рамках перад залай суда яе затрымалі людзі ў цывільным. Доўгі час сваякі Таццяны не маглі яе знайсці, бо ў Фрунзенскім РУУСе казалі, што яе там няма. Бліжэй да вечара адвакат змог даведацца, што на ноч да суда дзяўчыну пакінуць у РУУСе, але больш ніякай інфармацыі не далі. На наступны дзень у судзе Фрунзенскага раёна пачалі разглядаць адміністрацыйную справу супраць дзяўчыны за дробнае хуліганства ў судзе (арт. 19.1 КаАП). Таццяна на судзе заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе — яе ўдарылі галавой аб шафу, у бальніцы дыягнаставалі ўдар галавы, але суддзя Марыя Ярохіна заявіла, што "гэта не мае дачынення да справы" і арыштавала дзяўчыну на 15 сутак. Распавядаем, як праходзіў суд над Таццянай Бутара. Падчас размовы з адвакатам яшчэ да пачатку судовага паседжання Таццяна Батура заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе. Яна мяркуе, што яе збіў намеснік начальніка Фрунзенскага РУУСа. Яна паспела распавесці адвакату, што той моцна ўдарыў яе галавой аб шафу, таму яна дрэнна сябе адчувае і ёй неабходная медыцынская дапамога. Адвакат падкрэсліў, што падчас размовы Таццяна хісталася з боку на бок.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Быхаўскага раёна разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да 22-гадовага мясцовага жыхара Андрэя Круглені, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады. 17 лістапада мужчыну асудзілі да аднаго года "хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
15 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна распачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да 52-гадовай Валянціны Будрэвіч. Паводле ч. 1 арт. 342 КК Беларусі ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх") жанчыну вінавацяць ва ўдзеле ў "счэпцы" падчас "Маршу адзінства" 6 верасня мінулага года. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Вераніка Ульянава.
- Катэгорыя: Вясна
17 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска да трох гадоў “хатняй хіміі” асудзілі Аляксея Асташэвіча. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Пакаранне паводле арт.188 КК – год “хатняй хіміі”, паводле арт.391 КК – год “хатняй хіміі”, паводле арт.369 КК – тры гады “хатняй хіміі”. Канчатковае пакаранне складзенае шляхам паглынання менш строгага больш строгім.
- Катэгорыя: Вясна
У Міжнародны дзень студэнта "Вясна" распавядае пра тое, які шлях прайшла праваабаронца Марфа Рабкова, каб вучыцца. Гісторыя студэнцтва Марфы Рабковай пачынаецца ў Беларусі. У 2012 годзе яна паступіла на спецыяльнасць "Біялогія і геаграфія" ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў Мінску. Аднак давучыцца ёй там не ўдалося: увосень 2015 года (у год чарговых прэзідэнцкіх выбараў) дзяўчыну затрымалі на невялікім маршы каля будынка ўніверсітэта. Праз гэта перад зімовай сесіяй на пачатку 2016 года) кіраўніцтва ўніверсітэта прымусіла Марфу забраць дакументы. На той момант яна была на апошнім курсе навучання.
- Катэгорыя: Вясна
17 лістапада ў Заводзскім судзе Мінска вынесены прысуд палітвязню Ягору Кузьміну. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі”. Пазоў “Мінсктранса” вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць. Палітвязня вызвалілі ў залі суда.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 16 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі.