Напачатку кастрычніка мы абвясцілі конкурс ілюстрацый у падтрымку праваабронцы “Вясны” Валянціна Стэфановіча – “Кот на Валадарцы”. Цягам месяца кожны і кажная маглі даслаць свае малюнкі для ўдзелу, а сёння мы падводзім вынікі. У адным са сваіх лістоў да жонкі Валянцін Стэфановіч распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар:

Як узнікла ідэя конкурса?

“Я вось неяк намаляваў табе маё жыццё ў карцінках у выглядзе ката. На адной з карцінак Кот быў на шпацыры ў турэмным дворыку, на іншай — у душы мыўся, а на трэцяй — сядзеў у камеры за сталом і вячэраў. Вельмі смешна атрымалася, але вось мясцоваму цэнзару гэтыя малюнкі не спадабаліся і ліст мне вярнулі назад з пазнакай “Не прайшоў цэнзуры”.

Таму мы вырашылі падтрымаць Валянціна і заклікалі дасылаць нам малюнкі “Ката на Валадарцы” ці посціць іх у сацсетках з хэштэг #FreeViasna, а таксама пісаць пра гэта ў лістах праваабаронцу.

Што з гэтага атрымалася?

За месяц мы атрымалі 19 ілюстрацый ад людзей рознага ўзросту і з розных краінаў: малюнкі дасылалі і дзеці, і студэнты з Італіі і з Расіі, і нават палітзняволеныя. Прынялі ўдзел у конкурсе мастачка Вольга Якубоўская і мастак Уладзіслаў Бохан.

Малюнкі выкананыя ў розных тэхніках, але кожны з іх своеасаблівы і яскравы.

Мы дзякуем усім удзельнікам конкурса за салідарнасць і падтрымку Валянціна Стэфановіча. Ён быў прыемна здзіўлены, калі пачаў атрымоўваць Катоў у лістах.

Трох пераможцаў конкурса чакаюць невялікія падарункі. На жаль, мы не можам даслаць памятныя прызы ўсім удзельнікам конкурса, але ўсе творы вартыя найвышэйшай адзнакі.

Усе ілюстрацыі, дасланыя на конкурс:

"Кот на Валадарцы": Падводзім вынікі конкурса ілюстрацыіКонкурс ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку палітзняволенага вясноўца Валяціна Стэфановіча

Крыніца: "Кот на Валадарцы": Падводзім вынікі конкурса ілюстрацыі