Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за выходныя, 11-12 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады перад рэферэндумам, які мае адбыцца, узрастаюць: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, адміністрацыя турмы №4 ізноў тройчы пакарала палітзняволенага анархіста Мікіту Емяльянава суткамі ў штрафным ізалятары.

Глеб Койпіш. У Ленінскім судзе Гародні 9 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на кіраўніка студыі “Іквадарт” палітвязня Глеба Койпіша. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" стаў лаўрэатам прэміі Міністэрства замежных спраў Польшчы "За чалавечую годнасць" (Pro Dignitate Humana). 10 снежня міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау павіншаваў праваабаронцаў "Вясны" з атрыманнем прэміі. Уручаючы ўзнагароду, ён падкрэсліў, што Польшча падтрымлівае беларускае грамадства ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю, і падзякаваў супрацоўнікаў «Вясны», дзякуючы якім свет даведаецца пра жорсткія рэпрэсіі і пераслед грамадзян, якія адбываюцца ў Беларусі. Міністр Рау таксама адзначыў, што ўзнагарода з'яўляецца выказваннем падзякі сем'ям ахвяр і самім ахвярам жнівеньскіх падзей 2020 года ў Беларусі.

У судзе Ленінскага раёна Гродна разглядаецца крымінальная справа супраць палітзняволенага нарколага Аляксандра Цялегі. Лекар працаваў у Нарыльску, а на радзіму прыехаў у адпачынак. Трэцяга траўня Аляксандра затрымалі ў Барысаве за каментары ў сацсетках і змясцілі пад варту ў гродзенскую турму, дзе ён утрымліваецца і па сённяшні дзень. Ягоныя дзеянні кваліфікавалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 391 (абраза суддзі). На судзе стала вядома, што ён пакінуў 32 каментары ў дачыненні да чыноўнікаў, сярод іх — камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, памочніца пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык, суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска Марыя Ярохіна, намеснік генпракурора Аляксей Стук. Аляксандр растлумачыў на судзе, што ён валанцёрыў пад Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў, таму яго перапаўнялі эмоцыі і ён так шмат каментаваў. Справу лекара разглядае суддзя Ганна Леўсік, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Ефімовіч.

Ілюстрацыйнае фота Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сачыць за судовымі слуханнямі па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю ўладаў Беларусі да любых формаў пратэсту. На думку праваабаронцаў, найбольш распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле паклёпніцкіх артыкулаў: за абразу прэзідэнта, дзяржаўных чыноўнікаў, суддзяў, а таксама за здзек над дзяржаўнай сімволікай (артыкулы 368, 369, 370, 391 Крымінальнага кодэкса).

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у розных гарадах і краінах адбываліся акцыі ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў "Вясны" і ўсіх палітвязняў. Таксама беларусы збіраліся, каб напісаць словы падтрымкі і даслаць паштоўкі салідарнасці. Прайшло некалькі цэрымоній узнагароджання праваабарончымі прэміямі ды іншыя актыўнасці.  У Тбілісі праваабаронцы і беларуская дыяспара зладзілі акцыю ў падтрымку сямі сябраў "Вясны", які ў дадзены момант знаходзяцца за кратамі: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк. 

У сталіцы Францыі адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная 20-годдзю інстытута Ганаровага Грамадзянства горада Парыжа. Праз кавідныя абмежаванні толькі пяцёра ганаровых грамадзян змаглі асабіста прысутнічаць у параднай зале Рады Парыжа, уключаючы Алега Сянцова, якога сустрэлі бурнымі апладысментамі.

Цырымонія ўзнагароджвання 10 снежня ў Міжнародны Дзень правоў чалавека праваабаронцы назвалі імёны тых, чыя штодзённая праца прымушае верыць: праўда і справядлівасць абавязкова перамогуць.Цяперашняя прэмія стала ўжо трынаццатай па ліку. У 2008-м годзе яе заснаваў «Праваабарончы альянс», з 2011 года прэмія ўяўляе інтарэсы і меркаванне ўсей беларускай праваабарончай супольнасці.Як і ў папярэднія гады, пераможцаў выбіралі ў трох намінацыях – «Праваабаронца года», «Журналіст года»і «Кампанія/ініцыятыва года».Сёлета прэмію вяла прадстаўніца Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звоскага Яўгенія Парашчанка. На адкрыцці цырымоніі ўручэння яна павіншавала ўсіх з Міжнародным днём правоў чалавека і падкрэсліла, наколькі важная, цяжкая і небяспечная сёння праваабарончая дзейнасць беларусаў.Лаўрэатамі ў намінацыі «Праваабаронца года» на гэты раз сталі актывістка ў сферы жаночых правоў, экс-кіраўніца грамадскай арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту Вольга Гарбунова; а таксама праваабаронцы Наста Лойка і Марфа Рабкова. Дзве з трох намінантак сёння, на жаль, прызнаныя палітвязнямі. Гаворка ідзе пра Вольгу Гарбунову і Марфу Рабкову.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 10 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады перад рэферэндумам, які мае адбыцца, узрастаюць: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: