- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 16 снежня працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў(арт. 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мазырскага раёна 15 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Мікіты Сілівончыка і Максіма Куксачэнкі, 2003 года нараджэння. Юнакоў абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК) і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Пяць месяцаў як намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1. Ужо тры тыдні вясновец з пнеўманіяй ляжыць у турэмным шпіталі, але, па яго словах, ідзе ўжо на папраўку. Свой ліст на волю праваабаронца напісаў 11 снежня – на наступны дзень пасля Міжнароднага дня правоў чалавека. У ім Валянцін павіншаваў ва святам вясноўцаў і выказаўся пра цяперашнюю грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі. "Учора было нашае прафесійнае свята – Міжнародны дзень правоў чалавека. Не ведаю, ці адзначылі вы яго неяк і ў якім настроі. Але мушу адзначыць, што ўсе гэтыя падзеі і ўсё, што з намі адбылося, яшчэ раз яскрава дэманструюць важнасць нашай місіі, важнасць для ўсяго нашага грамадства і ўсіх людзей. "Вясна" заўсёды была і застаецца адным з яскравых і важных арганізацый праваабарончай супольнасці. Мы стаялі каля вытокаў праваабарончага руху Беларусі ў 90-х, мы былі і застаемся на вастрыні, заўсёды з нашым народам. Вось і цяпер, нашая пасадка ў турму нішто іншае як адзнака нашай дзейнасці з боку існуючага палітычнага рэжыму. А для нас гэты крок – максімальная актуалізацыя праблемы палітвязняў. Пасадзіўшы праваабаронцаў у турмы, яны максімальна актуалізавалі гэтую праблему, цяпер яе не абмінеш. Так што, усё мы рабілі і робім правільна. Мы ж заўсёды з народам. Вось і цяпер мы побач з людзьмі – у турме.
- Катэгорыя: Вясна
14 снежня 2021 года палітзняволеныя Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў атрымалі ад 14 да 18 гадоў пазбаўлення волі. Іх хросныя бацькі Робін Вагенэр, Гюдэ Енсэн і Роджэр Нордман апублікавалі заявы і заклікаюць неадкладна вызваліць усіх шэсць асуджаных. У Гомелі 14 снежня быў абвешчаны прысуд шасці палітвязням. Суд па “справе Ціханоўскага” праходзіў у закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА на працягу амаль шасці месяцаў. Палітвязняў абвінавачвалі ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" у Беларусі падчас падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.Усе абвінавачаныя былі затрыманыя яшчэ перад выбарамі і лічацца палітвязнямі. Яны былі асуджаныя да наступных тэрмінаў зняволення:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маладзечанскага раёна 15 снежня агучыў прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў з прымяненнем гвалту) ў дачыненні да Сяргея Непагоды, якога затрымалі ў Расіі і дэпартавалі ў Беларусь. Суддзя Аляксей Петрусевіч асудзіў маладзенчанца да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Сяргей Непагода — трэці асуджаны фігурант справы за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня мінулага году ў Маладзечне пасля акцыі салідарнасці, калі пратэстоўцы адбівалі затрыманага, а амапавец дастаў пісталет. Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі да 3 гадоў калоніі яшчэ напрыканцы верасня. Сяргей Непагода быў прызнаны падазраваным, але з'ехаў за мяжу і ў судзе не ўдзельнічаў. Яго затрымалі 17 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу, змясцілі ў расійскае СІЗА на паўгода, а калі скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, то па прычыне парушэння міграцыйнага рэжыму выправадзілі ў Беларусь. Тут яго змясцілі пад варту на падставе ўзбуджанай супраць яго крымінальнай справы. Тады, у апошні дзень пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, у многіх гарадах Беларусі прайшлі акцыі салідарнасці з альтэрнатыўнымі кандыдатамі. Такая акцыя (Ланцуг салідарнасці) прайшла і ў Маладзечне. Каля дзесяці гадзін вечара на скрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Вялікі Гасцінец да пратэстуючых маладзечанцаў пад'ехаў мікрааўтобус з мінскімі амапаўцамі. Сілавікі затрымалі аднаго з удзельнікаў акцыі — Мікалая Алейніка. Некалькі чалавек падбеглі да міліцыянтаў, завязалася бойка і сілавікі з'ехалі. Кадры патасоўкі каля міліцэйскага мікрааўтобуса выклікалі вялікі рэзананс, бо на адным з відэа бачна, што ў нейкі момант у руках аднаго з амапаўцаў апынуўся пісталет.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 15 снежня пачаўся суд над супрацоўнікам «Беларуснафты» Міхаілам Лапенасам за паведамленні і каментары ў чатах. Яго вінавацяць у ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а таксама за абразу прэзідэнта (арт. 369 КК).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ). Справу разглядае суддзя Віктар Казачок.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Нясвіжа і Нясвіжскага раёна разгледзеў справу мясцовага жыхара, якога абвінавацілі ў злачынстве паводле крымінальных артыкулаў 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 14 снежня разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 27-гадовага тэхніка-электрыка Ціхана Шлюхціца. Яго абвінавацілі па ч. 1 артыкула 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
- Катэгорыя: Вясна
14 снежня 2021 года суд Дзяржынска Дзяржынскага раёна прызнаў 40-гадовага палітзняволенага Андрэя Рунцо вінаватым паводле арт.364 і арт.389 Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.