10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у розных гарадах і краінах адбываліся акцыі ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў "Вясны" і ўсіх палітвязняў. Таксама беларусы збіраліся, каб напісаць словы падтрымкі і даслаць паштоўкі салідарнасці. Прайшло некалькі цэрымоній узнагароджання праваабарончымі прэміямі ды іншыя актыўнасці.  У Тбілісі праваабаронцы і беларуская дыяспара зладзілі акцыю ў падтрымку сямі сябраў "Вясны", які ў дадзены момант знаходзяцца за кратамі: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк. 

Пра зняволеных "вясноўцаў" ды іншых палітвязняў узгадалі ў Варшаве. 

warsaw_10.12.jpg
Калаж з фота. Крыніца Б**сат

У Вільне ўдзельнікі акцыі патрабавалі свабоду сябрам "Вясны", што знаходзяцца за кратамі, а таксама ўсім палітзняволеным Беларусі. 

"Сёння Міжнародны дзень правоў чалавека. І сёння мы выйшлі, каб нагадаць, што ў Беларусі за кратамі знаходзіцца сем прадстаўнікоў "Вясны", якія былі рэпрэсаваныя ўладамі за іх мірную дзейнасць па абароне правоў чалавека і дапамогу грамадзянам. Больш за 900 чалавек знаходзіцца ў турме праз палітычна матываваны пераслед. Мы не павінны забываць пра іх!

Важна ведаць, што праваабарончая дзейнасць "Вясны" працягваецца па сённяшні дзень. І ўсё не дарэмна!

Таксама, я ўзгадаю словы Марфы Рабковай, якія яна напісала ў адным з лістоў: "Спадзяюся, што Вясна надыйдзе раней за каляндарную!" 

Свабоду Вясне! Свабоду ўсім палітвязням", - сказала адна з арганізатарак акцыі ў Вільне, праваабаронца Дзіяна Пінчук

Пасля гэтага ў сацыяльнай прасторы Imaguru прайшла акцыя "Пошта салідарнасці", дзе ўсе жадаючыя маглі падпісаць паштоўкі для палітвязняў. 

У анлайн-рэжыме 10 снежня Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага ўручыў Нацыянальную праваабарончую прэмію. Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова стала пераможцай у намінацыі "Праваабаронца года-2021". Дзяўчына больш за год знаходзіцца ў турме, ён прад'яўленыя абвінавачванні па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса і пагражае да 20 год зняволення. 

«Большасць пераможцаў за кратамі». Сталі вядомыя пераможцы Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека

10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, праваабаронцы назвалі імёны тых, чыя штодзённая праца прымушае верыць: праўда і справядлівасць абавязкова перамогуць.

А ў Парыжы на ўрачыстай цэрымоніі віншавалі Ганаровых грамадзянаў гэтага горада. У іх ліку быў і Алесь Бяляцкі, які ўжо амаль пяць месяцаў утрымліваецца ў СІЗА-1. 

У Парыжы адбылася цырымонія шанавання Ганаровых грамадзянаў, у тым ліку Алеся Бяляцкага

Голас Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі, прагучаў у форме відэазвароту, запісанага незадоўга да яго арышту для французскай арганізацыі Memorial France.

Больш фота з акцый ў Вільні

"Cпадзяемся, што Вясна надыйдзе раней за каляндарную". Як прайшоў Міжнародны дзень правоў чалавекаАкцыі ў Міжнародны дзень правоў чалавека

Крыніца: "Cпадзяемся, што Вясна надыйдзе раней за каляндарную". Як прайшоў Міжнародны дзень правоў чалавека Фота