22 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на рэферэндуме. Яно будзе праходзіць да 26 лютага. Асноўны дзень галасавання — 27 лютага. Падчас датэрміновага галасавання "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ўжо фіксуюць парушэнні. Калі ласка, дасылайце кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» цікавую інфармацыю аб рэферэндуме: факты прымусовага ці калектыўнага галасавання, фотаздымкі з участкаў і іншую інфармацыю, якую вы палічыце важнай.

Праваабаронцы «Вясны» звярнуліся да Спецдакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, у  Рабочую групу па адвольных затрыманнях і Рабочую групу па дыскрымінацыі жанчын і дзяўчат, з нагоды затрымання і ціску на Алену Бурко.

У апошнія некалькі месяцаў улады сталі ўсё часцей выкарыстоўваць артыкул 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) супраць беларусаў. Па ім караюць за перасыл паведамленняў з «экстрэмісцкіх» каналаў, за захоўванне гэтых матэрыялаў у асабістых перапісках і чатах, а таксама за падпіску на каналы ў розных сацыяльных сетках. Судзяць за «экстрэмізм» па ўсёй Беларусі, але ў рэгіёнах замест сутак часцей прызначаюць штрафы. У Мастах, напрыклад, толькі за студзень асудзілі мінімум 13 мясцовых жыхароў, а на шасцярых з іх склалі таксама і пратаколы за «несанкцыянаванае пікетаванне». Але суд пастанавіў спыніць усе справы па арт. 24.23 КаАП, бо адсутнічае склад правапарушэння. На іх складалі пратаколы за стыкеры ў чаце, фота невядомых людзей з БЧБ-сцягам і рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў. «Вясна» сабрала ўсе дзіўныя фармулёўкі з пратаколаў супраць жыхароў Мастоў і распавядае, як іх пераследуюць па «палітычных» артыкулах. Ілюстрацыйнае фота

Фота: EX-PRESS.BY Чытачы EX-PRESS.BY з Жодзіна звярнулі ўвагу, што ў горадзе раскідваюцца запрашэнні на рэферэндум.

БРСМ у Наваполацку агітуе за «рэферэндум». Фота: novaya.by Пра супольную ініцыятыву ДАІ і моладзевага атраду аховы правапарадку талачынскай арганізацыі БРСМ распавёў Тэлеграм-канал «Молодёжь Витебской области». 21 лютага там быў выкладзены відэаролік з няхітрым сюжэтам: супрацоўнікі ДАІ спыняюць машыны, маладыя людзі з БРСМ уручаюць кіроўцам памяткі пра дату «рэферэндуму».

Раніцай 14 верасня мінулага года ў адной з кватэр Мінска нечакана пагасла святло. Калі яе жыхар пачаў выходзіць на лесвічную пляцоўку паглядзець, што здарылася, то за дзвярыма яго чакаў супрацоўнік ГУБАЗіКа. Потым у кватэру ўварваліся яшчэ два сілавікі і паклалі яго на падлогу. На вачах бацькоў хлопца за валасы адцягнулі да кухні. Затым каля гадзіны яго дапытвалі ў машыне каля дома, пыталіся, "хто прэзідэнт Беларусі", і за "няправільны адказ" білі нагой па шыі. Так затрымлівалі 23-гадовага гукарэжысёра Тэатра юнага гледача Кірыла Салеева. Пасля чатырох месяцаў зняволення ў СІЗА №1 сёлета ў студзені палітвязня асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў да трох гадоў "хіміі". Нядаўна Кірыл з'ехаў з Беларусі. Чаму ён прыняў такое рашэнне, як прайшлі яго чатыры месяцы на "Валадарцы", каго ён сустракаў за кратамі — былы палітвязень распавёў "Вясне".  "Пачуваюся добра, настрой выдатны. Трошкі дзіўна, шчыра кажучы, сябе адчуваю праз змену асяроддзя", — пачынае размову Кірыл.

Фота: ekskursii.by У Мазыры назіральніцу Алену Шаціла ранкам 22 лютага пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў аддзяленне міліцыі.

Настасся Кухарава “Вясна” пагаварыла з маці Насты Кухаравай, якую ГУБАЗіК затрымаў наўпрост на чыгуначным вакзале, калі тая вярталася з вакацый у Мінск. Спачатку дзяўчыну збілі, каб тая дала пароль ад тэлефона, а потым ачарнілі ў пакаяльным відэа. Зараз Настассю ўтрымліваюць у СІЗА №1 і абвінавачваюць ў здзяйсненні злачынства па ч.1 арт. 342 КК РБ “Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак”. Праваабаронцы прызналі дзяўчыну палітзняволенай.

Аляксей Нявераў. На 27 лютага прызначаны рэферэндум аб прыняцці паправак у Канстытуцыю. Нязручныя пытанні аб правядзенні рэферэндуму журналісты задалі старшыні Гомельскай абласной камісіі па рэферэндуме Аляксею Невярову.

Кабінкі для галасавання на адным з участкаў Зэльвенскага раёна. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка і старшыня Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі перад пачаткам датэрміновага галасавання выбарачна наведалі асобныя ўчасткі ў раёне.