- Катэгорыя: Вясна
На Берасцейшчыне права прагаласаваць на даму, акрамя цяжкахворых, атрымалі і тыя выбарцы, якія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні з-за каранавіруса.
- Катэгорыя: Вясна
У апошні дзень перад пачаткам датэрміновага галасавання на рэферэндуме на выбарчыя ўчасткі былі дастаўленыя бюлетэні. Адпаведна, з 21 лютага, супрацоўнікі міліцыі, якія павінны забяспечыць іх захаванне, бяруць пад ахову больш за пяць з паловай тысяч участкаў для галасавання.
- Катэгорыя: Вясна
З сённяшняга дня, 21 лютага, міліцыя пачынае працаваць ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі рэферэндумам. Пад ахову супрацоўнікаў будуць узяты ўсе выбарчыя ўчасткі. Для гэтага штодня будуць задзейнічаны 11 тысяч супрацоўнікаў — на кожным участку (іх у Беларусі 5510) будуць дзяжурыць па два супрацоўніка з відэарэгістратарамі. Але, разам з тым, міністр унутраных справаў Іван Кубракоў запэўнівае, што "баяцца няма чаго, ніякіх пагроз няма".
- Катэгорыя: Вясна
170 парламентарыяў з 16 еўрапейскіх краінаў падпісалі сумесны ліст, які будзе адпраўлены Міністэрству ўнутранных спраў Беларусі і кіраўнікам 48 беларускіх турмаў, дзе ўтрымліваюцца палітвязні. Еўрадэпутаты заклікаюць турэмныя ўлады спыніць усе парушэнні і ўшчамленні правоў зняволеных ва ўсіх беларускіх месцах несвабоды. Ліст падпісалі парламентарыі з Аўстрыі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Італіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Шатландыі, Славакіі, Іспаніі, Швецыі і Швейцарыі.
- Катэгорыя: Вясна
З сённяшняга дня, 21 лютага, міліцыя пачынае працаваць ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі рэферэндумам. Пад аховай супрацоўнікаў будуць узяты ўсе выбарчыя ўчасткі. Для гэтага штодня будуць задзейнічаны 11 тысяч супрацоўнікаў — на кожным участку (іх у Беларусі 5510) будуць дзяжурыць па два супрацоўніка з відэарэгістратарамі. Але, разам з тым, міністр унутраных справаў Іван Кубракоў запэўневае, што "баяцца няма чаго, ніякіх пагроз няма".
- Катэгорыя: Вясна
У КДБ Беларусі 20 лютага паведамілі аб затрыманні ўдзельнікаў груп, якія планавалі «зрыў рэферэндуму па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю». Супрацьпраўныя дзеянні гэтых людзей заключаліся ў рассылцы лістоў з заклікам да сябраў выбарчых камісій "лічыць галасы сумленна".
- Катэгорыя: Вясна
Рэдакцыя Бешанковічскай газеты «Зара», імкнучыся ярка асвятліць абмеркаванне праекту Канстытуцыі перад «рэферэндумам» 27 лютага, вырашыла, што чытачы абыдуцца без падрабязнасцяў. У «дыялогавых пляцоўках» для абмеркаванняў зменаў у Канстытуцыю бяруць удзел па 9-10 чалавек. Пад публікацыямі – ніводнага каментара.
- Катэгорыя: Вясна
У эфіры праўладнага тэлеканалу АНТ былі паказаныя кадры затрымання, а таксама распавялі пра нейкія ўлёткі, якія нібыта адпраўлялі сябрам выбарчых камісій:
- Катэгорыя: Вясна
З 15 лютага ў папраўчых установах адкрытага тыпу супрацоўнікі КДБ ладзяць затрыманні, ператрусы, допыты, выняцце тэлефонаў на экспертызы ў палітзняволеных. Таксама вядома пра затрыманне былога палітвязня, які ўжо адбыў "хімію", а таксама пра ператрусы ў "хімікаў", якія пакінулі Беларусь. "Вясна" прыводзіць хроніку пераследу асуджаных да "хіміі" палітзняволеных. Як раней паведамляла "Гомельская Вясна", у ПУАТ №17 у Гомелі ў сярэдзіне студзеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы — яны вынялі ў «палітычных» тэлефоны для экспертызы. Праз крыху больш за два тыдні тэлефоны вярнулі.