Зварот прадстаўнікоў беларускіх праваабарончых арганізацый 24 лютага 2022 года

Дзяніс Пяцько Стала вядома пра вынікі судовага пасяджання па справе Дзяніса Пяцько, якую 23 лютага разглядаў суд Верхнядзвінскага раёна.

Датэрміновае галасаванне ў Вялікай Бераставіцы 23 лютага ў Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на рэферэндуме. Яно будзе праходзіць да 26 лютага. Асноўны дзень галасавання — 27 лютага. 

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца: па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Датэрміновае галасаванне ў Вялікай Бераставіцы. 23 лютага ў Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на рэферэндуме. Яно будзе праходзіць да 26 лютага. Асноўны дзень галасавання — 27 лютага. 

Ілюстрацыйнае фота Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) падрыхтавала тэрміновае прамежкавае заключэнне па канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі. Згодна з ім, праект паправак, які будзе вынесены на рэферэндум 27 лютага 2022 года, "не толькі не здольны ўхіліць моцны дысбаланс паміж галінамі ўлады, замацаваны ў дзейснай Канстытуцыі, але нават можа пагоршыць яго".

Вёска Вяззе ў Асіповіцкім раёне. Фота: glubinka.by Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, які з 14 ліпеня знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываванай крымінальнай справе супраць "Вясны", піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па ліпень 1998 года. Друкуецца на "Свабодных навінах" са скарачэннямі.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 22 лютага 2022 г.

Ілюстрацыйнае фота 21 лютага Гродзенскі абласны суд скончыў разгляд справы Руслана Садоўнічага. Мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў адразу паводле трох крымінальных артыкулаў: арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады", ч. 1 арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы" і ч. 1 арт. 366 "Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, што выконвае грамадскі абавязак".

Ігар Шалудзін на ўчастку для галасавання. 22 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на кантстытуцыйным рэферэндуме. Дзяржаўныя органы актыўна прапагандуюць менавіта галасаванне ў папярэднія дні. Раённыя газеты Гарадзеншчыны скіраваны менавіта на гэта.