Ірына Радзькова. У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай Ірыны Радзьковай. Жанчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.

Ірыну Радзькову затрымалі 11 лістапада 2021 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

Суд пастанавіў: прызнаць Радзькову вінаватай і пакараць абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") тэрмінам на тры гады.

Падрабязнасці судовага працэсу высвятляюцца.

Крыніца: За ўдзел у акцыях пратэсту жыхарку Мінска пакралі "хатняй хіміяй"