У Гомельскім абласным судзе 25 сакавіка разглядзелі крымінальныя справы супраць двух адміністратараў тэлеграм-канала «Петрыкаў 97%». 42-гадовага жыхара Петрыкава Віктара Бедрыя i 25-гадовага майстра з Петрыкава Яўгена Клiмава прызналі вінаватымі ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем тэлеграм-каналам «Петрыкаў 97%» (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Акрамя гэтага, Яўгена прызналі вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці за рэпост паведамлення пра АМАП з тэлеграм-канала «Nexta». Суддзя Руслан Царук асудзіў Віктара і Яўгена да трох і пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна. У СІЗА да суда Клімаў утрымліваўся тры месяцы, а Бедрыя ўзялі пад варту ў залі суда. Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», Віктар Бедрый 12 жніўня 2020 атрымаў запрашэнне ў тэлеграм-чат "Петрыкаў 97%". У чаце абмяркоўваліся пытанні выбараў, месца і час правядзення мірных мітынгаў для нязгодных з вынікамі падліку галасоў на выбарах і іншыя пытанні.

22 сакавіка Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе палітвязня Вадзіма Нікалаева, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1. арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожнечы».

У Беларусі 25 сакавіка Дзень Волі, які традыцыйна суправаджаецца пратэстамі і патэнцыйнымі затрыманнямі. У гэты дзень працягнуліся таксама ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў. Таксама працягваюць адбывацца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

РАУС Маладзечанскага раёна. У Маладэчна ў чацвер, 24 сакавіка, супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы 54-гадовы Валерый Кліменчанка.

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 25 сакавіка 2022 г.

У будынку магілёўскай калоніі №15 25 сакавіка разглядзелі крымінальную справу супраць палітзняволенага Ціхана Осіпава, асуджанага да 11 гадоў зняволення. Яго асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) да сямі месяцаў зняволення і змянілі рэжым з узмоцненага на строгі. Такі прысуд вынесла суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Крашкіна. За кратамі палітвязень утрымліваецца больш за паўтары гады.

Па стане на 25 сакавіка палітвязнямі прызнаны 1101 чалавек. Палітычна матываваныя прысуды з непрапарцыйна высокімі і несуразмернымі зробленаму тэрмінамі — не адзіны метад барацьбы з нязгоднымі з дзеючай уладай беларусамі. Калі палітвязні трапляюць у калоніі, ціск на іх працягваецца: іх пазбаўляюць званкоў, спатканняў і перадач, змяшчаюць у штрафны ізалятар (ШІЗА) або памяшканне камернага тыпу (ПКТ). На палітвязняў «вешаюць» шматлікія парушэнні, за што іх пераводзяць на турэмны рэжым або ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 17 палітзняволеных перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ шасці распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК. «Вясна» распавядае, якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў і хто з палітычных вязняў прызнаны «злоснымі парушальнікамі рэжыму». На дадзены момант праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозвішчы 25 палітвязняў, якіх па «надуманых правінах» адміністрацыя калоній карае за «парушэнне ўстаноўленнага парадку». З іх 16 палітвязням узмацнілі рэжым: Мікіце Емяльянаву, Ігару Салаўю, Таццяне Канеўскай, Аляксандру Кабанаву, Андрэю Севяртоку, Андрэю Царонаку, Івану Вярбіцкаму, Ігару Повараву, Сяргею Верашчагіну, Міхаілу Калішуку, Андрэю Хрэнкову, Яўгену Петрачэнку, Алегу Яфрэменку, Аляксею Мельнікаву, Сяргею Рымшы, Глебу Гатоўку. Таксама вядома, што хутка ў «крытую» перавядуць і Яўгена Афнагеля. Раней з калоніі на турэмны рэжым перавялі і былую палітзняволеную Наталлю Хершэ, якую вызвалілі па памілаванні ў студзені 2022. Большасць з іх у «крытай» апынуліся цягам апошніх некалькіх месяцаў.

Фота: Радыё Свабода Дзень Волі, 25 сакавіка, для праваабаронцаў заўжды быў і застаецца асаблівым днём. І найперш як важная гістарычная дата.

Яўген Шэмякоў. Фота з сацыяльных сетак. Суд Савецкага раёна Мінска завяршыў 18 сакавіка разгляд крымінальнай справы жыхара гарадскога пасёлка Акцябрскі, прадпрымальніка Яўгена Шэмякова па абвінавачванні яго ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 КК).

11 сакавіка 2022 года суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Вольга Гусакова адмовіла ў задавальненні скаргі адвакаткі Наталлі Мацкевіч на выключэнне яе з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Мацкевіч была абаронцай Марфы Рабковай, Віктара Бабарыкі, Міколы Дзядка. Адхілілі Наталлю ад адвакацкай дзейнасці падчас слуханняў па справе супраць Сяргея Ціханоўскага — гэта адбылося незадоўга да спрэчак, а праз некалькі дзён Мацкевіч была выключаная з калегіі, і судовы працэс працягваўся без яе. Нагадаем, што з 13 кастрычніка мінулага года загадам міністра юстыцыі Наталля Мацкевіч была адхіленая ад ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, а ў дачыненні да яе была распачатая дысцыплінарная вытворчасць. Фармальнай прычынай для пазбаўлення Наталлі Мацкевіч адвакацкага статусу паслужылі шэраг прэтэнзій міністэрства, што датычыліся абароны па справе Віктара Бабарыкі. Так, адной з нагодаў ужывання санкцыі сталася "парушэнне парадку пры вытворчасці следчых дзеянняў", якое выявілася ў перарыванні следчага падчас растлумачэння ім правоў і абавязкаў абвінавачанага 20 чэрвеня 2020 года, а таксама ў вядзенні размоваў з іншым адвакатам падчас вочнай стаўкі 7 ліпеня 2020 года. Іншай прычынай, на думку кіраўніцтва адвакатуры, паслужылі нібы "неэтычныя паводзіны ў судовым пасяджэнні па справе Бабарыкі В.Д. 9 красавіка 2021 года, якія выявіліся ў тым, што на рэпліку адваката Крыловіча М.К., які з'яўляўся адвакатам сведкі Герашчанкі А.А. і звярнуў увагу на тое, што сведка адказваў на пастаўленае пытанне, Мацкевіч Н.В. заявіла, што адвакат сведкі не ўпаўнаважаны пярэчыць супраць дзеянняў бакоў і прасіла суд растлумачыць адвакату сведкі ягоныя магчымасці ў дадзеным працэсе".