Вікторыя Онахава-Жураўлева 28 і 29 сакавіка Пружанскі суд разглядаў крымінальную справу шматдзетнай маці Вікторыі Онахавай-Жураўлёвай, якой прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 367 КК "Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

У Беларусі 29-30 сакавіка працягваюць адбывацца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Валянціна Мядзведзь перад пачаткам судовага пасяджэння. Фота spring96.org Суд Бярозаўскага раёна разгледзеў справу Валянціны Мядзведзь і Андрэя Чыжа, якіх абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 1 арт. 427 КК "Службовая падробка".

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 29 сакавіка 2022 г.

Ілюстрацыя @natagarl Сёння 34-ы дзень вайны Расіі супраць Украіны. Тым часам у Беларусі працягваюцца штодзённыя затрыманні людзей па палітычных матывах і рост колькасці палітзняволеных. Нягледзячы на тое, што цэнзура стала больш жорсткай і ўжо другі месяц назіраюцца беспрэцэдэнтныя праблемы з ліставаннем палітвязняў у два бакі, некаторыя весткі ад іх усё ж такі прабіваюцца на волю. Вядома, што некаторых вязняў абмяжоўваюць нават у праглядзе тэлебачання, дзе транслююцца выключна дзяржаўныя праграмы, але яны ўсё роўна разумеюць, што адбываецца насамрэч. Асуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення палітыкі і актывісты, праваабаронцы і грамадскія дзеячы, якія знаходзяцца пад следствам, нават у такой складанай сітуацыі знаходзяць спосабы выказацца пра агрэсію Расіі, удзел у ёй беларускай улады і перадаць словы падтрымкі ўкраінцам. «Вясна» прыводзіць выказванні палітзняволеных пра вайну ва Украіне і ўцягненне ў яе Беларусь.

29 сакавіка ў Мінскім абласным судзе ў 11 гадзін пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволеных анархістаў Аляксандра Бялова, Яўгена Рубашкі, Арцёма Салаўя і Арцёма Салаўя.

Ілюстрацыйнае фота. Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовых пасяджэнняў па справе Алега Нічыпоркі і Івана Ката. Гэты судовы працэс быў сапраўды складаным і вельмі супярэчлівым: адзін з абвінавачаных мяняў паказанні некалькі разоў, сведчыў аб катаваннях і ціску на яго падчас утрымання пад вартай. На судовых пасяджэннях фізічна кепска станавілася і абвінавачанаму, і яго сваякам. У вінаватасць Нічыпоркі па некалькіх эпізодах не верылі нават сведкі і некаторыя пацярпелыя. Многія ўдзельнікі гэтага працэсу спадзяваліся, што на гэтай справе судовая машына, якая ўжо доўгі час жорстка "закатвае" беларусаў у турмы, нарэшце, зламаецца. Спойлер: не зламалася.

У Беларусі 28 сакавіка працягваюць адбывацца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сафія Сапега Гродзенскі абласны суд 28 сакавіка пачынае разгляд крымінальнай справы грамадзянкі Расіі і палітзняволенай Сафіі Сапега, якую абвінавачваюць адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Суд Бярозаўскага раёна 23 сакавіка разгледзеў крымінальную справу па абвінавачанні жыхара Мінска Юрыя Юдчыца ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).