Ілюстрацыйнае фота 7 красавіка 2022 года ў судзе Наваполацка і Наваполацкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару – 20-гадоваму Леаніду Шамаву. Справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні.

У гомельскай жаночай калоніі 7 красавіка вынеслі прысуд палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк. У гэты раз яе асудзілі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу на выязным пасяджэнні разглядаў суддзя суда Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Крупадзёраў, які прызначыў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле.  Як паведамляе яе муж Андрэй Шарэнда, нікога з родных і сяброў насуд не прапусцілі. Пракурор запрасіў для Паліны год зняволення — менавіта такое пакаранне і прызначыў суддзя. 

Марфа Рабкова Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесны праект Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), атрымала новую інфармацыю пра стан палітзняволенай Мафры Рабковай і просіць тэрміновага ўмяшання ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Кацярына і Вольга каля 10 гадоў таму Кандытара Кацярыну Халавурт затрымалі крыху больш за месяц таму на вачах у 8-гадовай дачкі. Жанчына працавала ў кавярні недалёка ад Плошчы пераменаў, а год таму атрымала штраф у 15 базавых велічынь (на той момант – 405 рублёў) за ўдзел у Гордым жаночым маршы прафесій. Ён прайшоў 24 кастрычніка 2020 года напярэдадні ультыматуму, выстаўленага Святланай Ціханоўскай.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка асудзілі 30-гадовага Паўла Пернікава. Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) праз праўкі ў артыкулы на Вікіпедыі пра забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай і Генадзя Шутава, а таксама артыкул на сайце нямецкай праваабарончай арганізацыі пра катаванні і забойствы беларусаў падчас пратэстаў. Павел на судзе віну не прызнаў. Суддзя Яўген Брэган прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне прасіла пракурорка Алена Ціхановіч.  Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны з 29 снежня 2020 года па 30 красавіка 2021 года «прадставіў грамадскасці загадзя ілжывыя звесткі аб дзейнасці праваахоўных і дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь: размясціў недакладную інфармацыю на інтэрнэт-сайтах замежнай арганізацыі «Вікімедыя Фаўндэйшн, Інк.» (ЗША) і міжнароднай арганізацыі «Міжнароднае таварыства правоў чалавека» (Германія)». Акрамя таго, абвінавачаны нібыты «перадаў загадзя ілжывыя звесткі аб датычнасці органаў улады Беларусі да забойства ў кастрычніку 2004 года журналісткі Веранікі Чаркасавай, а таксама да катаванняў і забойстваў людзей».

У судзе Ленінскага раёна Мінска 30 сакавіка за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году асудзілі мужа і жонку Дар’ю і Аляксея Арбузавых. Суддзя Анастасія Ачалава асудзіла па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) палітзняволенага Аляксея да 1,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за ўдзел у двух Маршах, а Дар’ю — да двух гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у адным Маршы. 

Псіхалагічная дапамога - цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.

Апошнія восем месяцаў 24-гадовая берасцейка Вікторыя Лысковіч, якая працавала раней бухгалтаркай, правяла за станком у цэху вырабу шнуркоў і гумак. Такое "пакаранне працай" ёй прызначылі за тое, што яна танчыла і спявала ў карагодзе на акцыі пратэсту ў Брэсце 13 верасня 2020 года. Вікторыю разам з мамай асудзілі да 1,5 гадоў "хіміі" і накіравалі ў папраўчыя ўстановы ў Віцебску і Гродне. У лютым Вікторыяй зацікавіліся супрацоўнікі КДБ у сувязі з тэлеграм-чатам палітзняволеных "хімікаў". Пасля гэтага берасцейка ў меркаваннях бяспекі ўцякла з "хіміі" і пакінула Беларусь. Ужо тыдзень дзяўчына знаходзіцца ў бяспецы ў Літве і спрабуе адаптавацца да звычайнага жыцця: "без супрацоўнікаў міліцыі і нагляду". Вікторыя распавяла "Вясне" пра падтрымку беларусаў, пра тое, як наладжана жыццё і праца на жаночай "хіміі" і чаму яна вымушана была бегчы з папраўчай установы. У Беларусі асуджаныя жанчыны адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ў некалькіх папраўчых установах адкрытага тыпу. Жанчынам паводле "палітычных" артыкулаў рэдка прызначаюць "хімію", як правіла — "хатнюю хімію" (абмежаванне волі без накіравання). На дадзены момант шэсць палітзняволеных жанчын адбываюць пакаранні на "хіміях" у Віцебску, Гродне, Брэсце, Мінску.

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org 6 красавіка 2022 года суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 6 красавіка асудзіў Ігара Гелахава да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы (арт. 340 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Фігуранты крымінальнай справы. Калаж spring96.org Судовы працэс над каардынатаркай Валанцёрскай службы "Вясны" Марфай Рабковай, валанцёрам Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі пачнецца ў 10.30 гадзін 25 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе.