- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе працягваецца суд над вядомым хірургам, палітвязнем Андрэем Любецкім. Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава. Пракурорка Жана Баранава папрасіла асудзіць яго да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта яна прадстаўляла бок дзяржабвінавачання на судзе шматдзетнай маці Вольгі Залатар.
- Катэгорыя: Вясна
13 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэста да трох месяцаў арышту за два надпісы пра Лукашэнку на фасадзе дома і прыпынку асудзілі Алега Якуніна. Яго абвінавацілі па арт. 341 Крымінальнага кодэкса — апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі, дзяржабвінавачванне падтрымлівала Ганна Горбач. Як паведамляе брэсцкая "Вясна", Алега Якуніна затрымалі 17 лютага і змясцілі ў брэсцкае СІЗА. Згодна версіі абвінавачвання, 9 лютага 2022 года ён напісаў два выразы пра Лукашэнку. Адзін надпіс быў на фасадзе дома па вуліцы ГОБК у Брэсце, другі — на прыпынку грамадскага транспарту. Гэта «Стоп Лукашэнка» і «Стоп Лука».
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў Следчым камітэце заявілі, што ў Гомельскай вобласці ўзбуджана сем крымінальных справаў за перадачу "экстрэмісцкім" тэлеграм-каналам звестак аб перамяшчэнні ў Беларусі вайсковай тэхнікі Расейскай Федэрацыі. Супраць тых, хто скідаў фота і відэа ў тэлеграм-каналы "Беларускі Гаюн", Nexta, "Беларусь головного мозна" распачатыя крымінальныя справы па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, па якім затрыманым пагражае да шасці гадоў зняволення. "Вясна" распавядае, што вядома пра затрыманых і крымінальныя справы супраць іх.
Стваральнік мэблі, знаўца арабскай і выратавальнік сабакі. Гісторыя палітвязня Арцёма Нікіціна Аўдыё
- Катэгорыя: Вясна
Арцёма Нікіціна асудзілі летась у красавіку да двух з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму. Гэта самы жорсткі прысуд: у крымінальнай справе было яшчэ чацвёра абвінавачаных (сярод іх і родны брат Арцёма — Данііл Нікіцін), усім далі па паўтара года «хатняй хіміі». Праваабарончая супольнасць прызнала хлопца палітвязнем. А МУС Беларусі нядаўна занёс Арцёма Нікіціна ў спіс грамадзян, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці».
- Катэгорыя: Вясна
Першамайскі суд Віцебска 13 красавіка завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхаркі Крычава Марыны Каласковай. Жанчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) – былога начальніка Ганцавічскага РАУС Віталія Куляшова.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 13 красавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 12 красавіка да трох гадоў "хіміі" асудзілі 57-гадовую палітзняволеную Гаянэ Ахціян, маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава. Суддзя Алена Бушава прызнала яе вінааватай па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Пасля амаль чатырох з паловай месяцаў у СІЗА-1 жанчыну вызвалілі ў залі суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.
- Катэгорыя: Вясна
Генеральная пракуратура не будзе даваць адказ на шматлікія звороты грамадзянаў у звязку з неналежнымі ўмовамі ўтрымання і неаказаннем медыцынскай дапамогі каардынатарцы Валанцёрскай службы “Вясны” Марфе Рабковай.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маладзечанскага раёна 12 красавіка агучылі прысуды чатыром маладзёнам за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году. Палітычных зняволеных Антона Драздовіча, Аляксандра Новаша, а таксама Вольгу Чарняк і Руслана Шапунова абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за тое, што яны стаялі ў "счэпцы" з бел-чырвона-белым сцягам. Трох хлопцаў асудзілі да паўтары гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а дзяўчыну — да аднаго года зняволення. Усе чацвёра ўтрымліваліся да суда пад вартай. Справу разглядала суддзя Вольга Дубовік, дзяржабвінавачванне падтрымлівала Юлія Жук. Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 жніўня 2020 года Антон Драздовіч, Аляксандр Новаш, Руслан Шапуноў і Вольга Чарняк на "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" ў Маладзечне сталі ў "счэпку", выкрыквалі лозунгі і крычалкі, гучна пляскалі ў далоні, з мэтай здзяйснення правакацыйных дзеянняў, накіраваных на абвастрэнне сітуацыі на плошчы, разгарнулі палотны бел-чырвона-белага колераў. Двое з іх не толькі ўдзельнічалі, але і арганізоўвалі падобныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
- Катэгорыя: Вясна
11 красавіка суд Лунінца і Лунінецкага раёна ў будынку мясцовага РАУС разгледзеў справу 33-гадовага Юрыя Церашкевіча — былога брамніка футбольнага клуба "Граніт". Згодна з вядомымі заяўкамі на матчы, ён гуляў за клуб у сезоне 2006/2007.