Віктар Катоўскі. У Брэсцкім абласным судзе 14 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня, бас-гітарыста гурта TerraKod Віктара Катоўскага.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Грыгаровіч, дзяржабвінаваўца - Пакала

Віктар Катоўскі быў затрыманы ў Брэсце 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў Брэсцкае СІЗА-7.

Катоўскага абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

арт. 130 ч.1 - распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

арт. 369 - знявага прадстаўніка ўлады;

арт. 368 ч.1 - абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У справе фігуруюць наступныя эпізоды:

за паведамленне "Шкада амапаўца. Адным дзярмом на зямлі менш" у ноч з 28 на 29 верасня 2021 - абраза прадстаўніка ўлады;

за каментар "Хлопец-герой. Жыццё паклаў у барацьбе з гэтымі казламі нягледзячы на наяўнасць сям'і " - артыкул "распальванне сацыяльнай варожасці";

за фразу "Шызоід вусаты" ў кастрычніку 2020 года - артыкул "абраза прэзідэнта РБ".

Па сукупнасці трох артыкулаў суд пастанавіў пакараць Катоўскага пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму палітвязню запыталі 3 гады калоніі і штрафам у памеры 100 б. а. альбо 3200 рублёў.

Мневіта столькі і запрасіла абвінавачанне на папярэднім пасяджэнні 12 красавіка.

Крыніца: Тры гады калоніі і 100 базавых штрафу прысудзілі бас-гітарысту гурта TerraKod Віктару Катоўскаму