Алег Гаўрылаў. Справу жыхара Салігорска, трэнера Алега Гаўрылава перадалі ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд.

Палітвязня Алега Гаўрылава затрымалі 13 снежня 2021 года ў Салігорску і першапачаткова падазравалі ў здзяйсненні злачынства па арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Пасля затрымання Гаўрылаў быў змешчаны ў следчую турму № 8 у Жодзіна. Але падчас следства спіс крымінальных атрыкулаў, прад’яўленых абвінавачанаму, значна вырас.

Экспертыза змесціва “Честной газеты”, з якімі быў затрыманы трэнер, сведчыць аб тым, што Гаўрылаў нібыта датычны да распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, здзесненыя групай асоб (ч.3 арт. 130), апаганьвання будынкаў і псавання маёмасці (арт. 341).

Таксама яго абвінавачваюць па арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі).

Толькі па ч.3 арт.130 Крымінальнага кодэкса яму можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

8 чэрвеня ў Салігорску ў Алега быў допыт і вочная стаўка, а 13 чэрвеня справа перададзеная ў пракуратуру.

Крыніца: Падчас следства спіс абвінавачанняў салігорскаму трэнеру Гаўрылаву значна вырас