Палітвязень Уладзімір Мацкевіч Мінскі абласны суд 23 чэрвеня вынес прысуд палітзняволенаму філосафу і стваральніку “Лятучага ўніверсітэту” Уладзіміру Мацкевічу.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Епіхаў, той самы, што раней асудзіў Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. 

Уладзіміра Мацкевіча абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч. 1 арт. 361-1) і абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368).

Уладзімір Мацкевіч  быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. Яму выставілі абвінавачванне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 4 студзеня 2022 яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц, да 4 лютага.

Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Судовы працэс пачаўся 9 чэрвеня і праходзіў у закрытым рэжыме.

Пачаўся закрыты суд над філосафам і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту”

Былая жонка палітвязня Святлана Мацкевіч паведамляе, што судовае пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме.

Суд пастанавіў прызнаць Уладзіміра Мацкевіча вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў у калоніі агульнага рэжыму.

гады ў калоніі агул

Крыніца: Суровы прысуд філосафу Уладзіміру Мацкевічу