- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маладзечанскага раёну 31 кастрычніка асудзілі Ігара Беланожка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Вадзім Петрусевіч. Дзяржабвінаваўцам выступіў памочнік пракурора Валерый Пяркоўскі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынесены прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артуру Смалякову, Андрусю Асмалоўскаму і Дзіяне Чарнушынай. Усіх іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе 26 кастрычніка асудзілі Аляксея Іванова паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Крэмянеўская.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня "Вясны" і сёлетні нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі падчас свайго зняволення ў 2011-2014 гадах напісаў успаміны пра першы масавы мітынг у Беларусі — "Дзяды", які адбыўся 30 кастрычніка 1988 года. Гэтыя ўспаміны пазней увайшлі у ягоную кнігу "Халоднае крыло Радзімы". Прыводзім адзін з тэкстаў, прысвечаны "Дзядам". Двойчы ў жыцьці мяне ахоплівала такое адчуваньне, калі да пэўнага моманту цябе трымаюць у абдымках розныя турботы, калі ты разумееш, што ёсьць яшчэ час адступіць, але ўсё роўна ідзеш наперад у спадзяваньні, што ўсе клопаты неяк расьсеюцца самі па сабе. А потым надыходзіць такі момант, калі гэтыя клопаты нечакана разрастаюцца і паўстаюць перад табой сьцяною, мурам. І ты адкідваеш усе сумненьні, табе робіцца абыякава, абыдзецца яно ці не. Тваё «я» становіцца паслухмянай прыладаю невядомай волі, якая спала ў табе і прачнулася, якая сталёвай рукою кіруе тваімі ўчынкамі і дзеяньнямі.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29-30 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд чарговаму ўдзельніку Марша пратэсту, які адбыўся 6 верасня 2020 года. Гарадзенца Юрыя Курчэўскага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў прымаюць удзел у кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя” з’явіліся ў палітзняволеных Станіслава Філімонава, Іллі Туркова, Яны Пінчук, Васіля Бераснева, Наталлі Нікіцінай, Юрыя Ганцарэвіча, Сяргея Плоніса, а таксама жонкі блогера Ігара Лосіка — Дар'і.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 28 кастрыніка працягваўся судовы працэс над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артурам Смаляковым, Андрусём Асмалоўскім і Дзіянай Чарнушынай. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).