- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд прызначыў дату разгляду чарговай крымінальнай справы за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Абвінавачаны – індывідуальны прадпрымальнік, 36-гадовы Павел Харытонаў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 1 лістапада пачалі разглядаць крымінальную справу супраць трох лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Аксаны Аляксеевай, Мікалая Казлова і Антаніны Кавалёвай. Судовы працэс вядзе суддзя Анастасія Кулік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Ірына Зубко. Палітвязняў абвінавачваюць ва ўдзеле ў "Маршы новай Беларусі" ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). "Вясна" распавядае, што адбываецца на першым судовым пасяджэнні. Антаніна Кавалёва, Мікалай Казлоў, Аксана Аляксеева
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска 31 кастрычніка быў вынесены прысуд палітзняволенай Іне Пановай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 1 лістапада да трох гадоў калоніі асудзілі 35-гадовага мінчука Аляксандра Зіязэтдзінава. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) за пералічэнне ў траўні 2021 года 0,2 эфіру (каля 800 даляраў) на крыптагаманец BYPOL. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Прысуд вынесла суддзя Святлана Чарапанава. У чэрвені гэтага году на дзяржаўным тэлебачанні СТВ выйшаў відэсюжэт з затрыманнем Аляксандра. Там паведамлялася, што хлопца затрымалі за пералічэнне ў траўні 2021 года 0,2 эфіру (гэта складала ў эквіваленце каля 800 даляраў) на крыптагаманец BYPOL.
- Катэгорыя: Вясна
У закрытым судовым пасяджэнні Гомельскі абласны суд 27 кастрычніка разгледзеў крымінальную справу індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Захаранкі, абвінавачанага адразу па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" першага лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Лідскага раёна 31 кастрычніка пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара 49-гадовага Ігара Хартановіча. Ён абвінавачваецца ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў гвалце альбо пагрозе гвалту ў дачыненні да службовай асобы:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 26 кастрычніка вынес прысуд грузчыку Гомельскага вінзавода Дзмітрыю Малашанку, абвінаваціўшы яго ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
24 лютага 18-гадовы Ілля Верамееў з Гомеля пачаў перапіску ў Telegram з сястрой Янай каля пятай раніцы. Прычына такой ранняй размовы — уварванне расійскіх войскаў ва Украіну і абстрэл улюбёнага ўкраінскага горада Мікалаеў, у якім жыла ягоная родная сястра. Ілля вельмі за яе хваляваўся і ўвесь час падчас перапіскі прасіў не падыходзіць да вокнаў. Праз тры дні хлопца затрымалі — пасля ягоных заклікаў у мясцовым чаце аказваць супраціў і пачаць дзейнічаць супраць вайны: на месцы збору з гамельчукамі яго чакалі сілавікі. Праз паўгода за гэта Іллю асудзілі да шасці з паловай гадоў калоніі. 22 лістапада будуць разглядаць апеляцыйную скаргу палітвязня, пасля чаго яго перавядуць у калонію. Сястра Іллі Верамеева Яна распавяла "Вясне" пра брата, ягонае затрыманне і тое, як можна цяпер дапамагчы яму. Ілля толькі сёлета скончыў школу. 1 жніўня — ужо ў СІЗА — яму споўнілася 19 гадоў. Хлопец вырашыў не паступаць у навучальныя ўстановы, а пайсці працаваць. Неўзабаве ён знайшоў працу па вырабе дэкаратыўнай пліткі.