У Мінскім гарадскім судзе 24 кастрычніка да чатырох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 35-гадовага палітзняволенага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева. Яго абвінавацілі ў "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) за тое, што нібыта блогер Антон Матолька на сваім канале піярыў A1 са жніўня па снежань 2020 года. Хаця тэлеграм-канал "МотолькоПомоги" быў прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем" толькі 17 сакавіка 2022 года. Пасля затрымання Мікалая ў снежні 2021 года стала вядома, што сілавікі яго збівалі, але не былі вядомыя падрабязнасці. Сукамернік Мікалая з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (яго імя не раскрываецца ў мэтах бяспекі) распавёў "Вясне", у якім стане Брэдзелеў трапіў у камеру. Мікалай Брэдзелеў з сябрам Аляксеем быў затрыманы 10 снежня 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Яго былы сукамернік распавядае, што Мікалая ў ЦІП прывезлі ўсяго збітага:

Станіслаў Кузміцкі. Мінскі гарадскі суд 3 лістапада асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузьміцкага да 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў адміністраванні больш за 30 тэлеграм-чатаў, у прыватнасці чатаў "97". 

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-7 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Станіслаў Кузміцкі. Мінскі гарадскі суд 3 лістапада асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузьміцкага да 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў адміністраванні больш за 30 тэлеграм-чатаў, у прыватнасці чатаў "97". 

У Мінскім гарадскім судзе 24 кастрычніка да чатырох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 35-гадовага палітзняволенага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева. Яго абвінавацілі ў "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) за тое, што нібыта блогер Антон Матолька на сваім канале піярыў A1 са жніўня па снежань 2020 года. Хаця тэлеграм-канал "МотолькоПомоги" быў прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем" толькі 17 сакавіка 2022 года. Пасля затрымання Мікалая ў снежні 2021 года стала вядома, што сілавікі яго збівалі, але не былі вядомыя падрабязнасці. Сукамернік Мікалая з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (яго імя не раскрываецца ў мэтах бяспекі) распавёў "Вясне", у якім стане Брэдзелеў трапіў у камеру. Мікалай Брэдзелеў з сябрам Аляксеем быў затрыманы 10 снежня 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Яго былы сукамернік распавядае, што Мікалая ў ЦІП прывезлі ўсяго збітага:

Гомельскі абласны суд У Гомельскім абласным судзе 28 кастрычніка да двух гадоў калоніі асудзілі Уладзіслава Вайну. Яго прызналі вінаватым ў "сайдзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. У чым канкрэтна яго абвінавацілі — невядома. Справу разглядаў суддзя Алег Харашко.

У Мінскім гарадскім судзе 3 лістапада вынеслі жорсткі прысудаднаму з топ-мэнэджараў мабільнага аператара life:) Арцёму Воўне — восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 (незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй). Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што яшчэ з Воўны спагналі на карысць пацярпелым (меркавана, сілавікам і чыноўнікам) агулам 13000 рублёў. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч. Пад вартай у СІЗА-1 Арцём знаходзіцца з 8 лютага гэтага года. Пра затрыманне Арцёма Воўны стала вядома з "пакаяльнага" відэа, апублікаванага на адным з праўладных тэлеграм-каналаў 8 лютага 2022 года. На ім чалавек прадставіўся начальнікам аддзела распрацоўкі маркетынгу — пазней стала вядома, што яго завуць Арцём Воўна. На відэа мужчына сказаў, што "восенню 2020 года зліваў дадзеныя пра супрацоўнікаў праваахоўных органаў і суддзяў у телеграм-чаты, таксама прымаў удзел у акцыях пратэсту".

Ілюстрацыйнае фота. Праваабарончы цэнтр" Вясна " на працягу кастрычніка фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Праваабаронцам вядома пра не менш як 114 асуджаных у кастрычніку грамадзян, з якіх 36 складаюць жанчыны і – 78 мужчыны.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 5 лістапада 2022г.

Дзмітрый Лагодзіч. Фота з сацыяльных сетак. У Брэсцкім абласным судзе 4 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Лагодзіча, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт 130 Крымінальнага кодэкса).