1 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска вынеслі прысуд 22-гадоваму грузчыку кандытарскай фабрыкі “Віцьба” Аляксею Грыгаровічу. Суддзя Вольга Шапавал прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да пазбаўлення волі тэрмінам шэсць месяцаў з умоўным непрымяненнем пакарання, згодна з арт. 78 Крымінальнага кодэкса. Гэта значыць, што калі цягам года ён, знаходзячыся пад надзорам, не здзейсніць нічога, што ўладзе падасца “злачынным”, яго не пазбавяць волі, а таксама здымуць судзімасць.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў закрытым рэжыме разглядзелі крымінальную справу за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Аляксея Волкава ў кастрычніку мінулага году. Вінаватымі прызналі двух хлопцаў — 19-гадовага Захара Таразевіча і 23-гадовага Антона Лысова. Вядома, што адразу супраць іх распачалі крымінальныя справы за "тэрарызм", аднак потым іх дзеянні перакваліфікавалі на "знішчэнне маёмасці" (арт. 218 Крымінальнага кодэкса). 2 лістапада суддзя Таццяна Акавітая асудзіла Захара да сямі з паловай гадоў калоніі, а Антона — да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Інфармацыя пра падпал машыны старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Toyota Land Cruiser Аляксея Волкава з'явілася ў СМІ 1 кастрычніка 2021 года. Гэта адбылося ў Мінску на вуліцы Лапаровіцкай. Праз два тыдні інфармацыю падцвядзілі ў самім Камітэце.

У судзе Баранавіцкага раёну 12 кастрычніка асудзілі Яўгена Шайбака паводле арт. 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала Іна Паўлоўская. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Сяргей Грыбовіч. Фота з сацыяльных сетак. У Віцебскім абласным судзе 4 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы жыхара Докшыц, 53-гадовага Сяргея Грыбовіча, якога абвінавачавюць па шэрагу пратэcныі і дыфамацыйнах артыкулаў.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-4 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Акцыя пратэсту каля Стэлы ў Мінску. Фота: Васіль Федосенка/Reuters Суд Ленінскага раёна Мінска 20 кастрычніка асудзіў жыхароў Смалявічскага раёна мужа і жонку Дзмітрыя Садавога і Ганну Арэхаву за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

У судзе Круглянскага раёна 31 кастрычніка асудзілі двух мясцовых жыхароў 18 і 19 гадоў да года калоніі кожнага. Дзяніса Вараб'я і Івана Вараб'я прызналі вінаватымі ў здзеку над дзяржаўным сцягам паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса за тое, што летам яны сарвалі чырвона-зялёны сцяг з будынку сельскага клуба і пашкодзілі яго мацаванне. Жорсткі прысуд хлопцам вынес суддзя Дзмітрый Сасноўскі.  Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаныя двойчы ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2022 года "з мэтай дэманстрацыі свайго абразлівага і блюзнерскага стаўлення да дзяржаўнага сімвала сарвалі ўсталяваны на будынку сельскага клуба Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, пашкодзіўшы яго мацаванне". Свае дзеянні яны фатаграфавалі і здымалі на відэа на мабільныя тэлефоны. 

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 2 лістапада 2022 г.

Суд у Маладзечна. Ілюстрацыйнае фота: rh.by 3 лістапада 2022 года ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна суддзя Вадзім Петрусевіч прызнаў Людмілу Самак вінаватай паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Ён асудзіў яе да года пазбаўленні волі ў калоніі агульнага рэжыма. 

Першага лістапада ў Чэрыкаўскім раённым судзе разгледзелі справу таксіста Дзмітрыя Іванова, якога абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса за тое, што жодзінскі міліцыянт Мікалай Бараноўскі палічыў сябе абражаным ягоным каментаром у сацсетках.