- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд 26 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука. Справу журналіста разглядала суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта яна адправіла за краты журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-26 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы былога следчага, які звольніўся пасля выбараў у знак пратэсту Мікіты Старажэнкі. Яго абвінавачаваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса, а таксама ў незаконным зборы і распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці (ч.1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса, выключаная з кодэкса 26.05.2021 г.)
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 13 кастрычніка асудзілі палітзняволеных старшыню першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза металістаў на ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" Арцёма Жэрнака і Данііла Чэўнакова. Справу супраць палітвязняў разглядалі ў закрытым рэжыме па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса за "заклікі да санкцыяў, удзел у акцыях пратэсту і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні". Суддзя Наталля Бугук прызначыла Арцёму чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а Даніілу — пяць гадоў ва ўмовах узмоцнега рэжыму. 29-гадовы Арцём Жэрнак і 20-гадовы Данііл Чэўнакоў былі затрыманыя 17 лістапада 2021 года. Амаль год яны знаходзяцца пад вартай у СІЗА-1.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Брэста 24 кастрычніка вынес прысуд 50-гадоваму індывідуальнаму прадпрымальніку Алегу Дутчыку. Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 369 Крымінальнагаг кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы дазналіся пра лёс гомельскага “тэрарыста” Ігара Альхова, якога суд Цэнтральнага раёна Гомеля абвінавачваў у акце тэрарызму (ч.1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 386 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Ленінскім судзе Мінска 3 кастрычніка асудзілі Мілану Вальфовіч паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу разглядала суддзя Марына Клімчук. Мілану абвінавацілі ў тым, што яна прыняла ўдзел у нядзельным Маршы “з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста, вядзення дэструктыўнай дзейнасці”. Тым самым “прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Таксама жанчыне паставілі ў віну непадпарадкаванне прадстаўнікам улады і перашкоду руху грамадскага транспарта.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд прызначыў дату разгляду крымінальнай справы 46-гадовага Аляксандра Айнутдзінава, якога абвінавачваюць у спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, а таксама за язду на матацыкле без правоў.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 24 кастрычніка, у судзе Савецкага раёна Гомеля асудзілі палітзняволенага валанцёра Іллю Міронава, які вядомы тым, што напісаў больш за дзве з паловай тысячы з лістоў салідарнасці ў турмы. Больш за год таму — 30 верасня 2021 года — яго арыштавалі самога, калі адбываліся масавыя затрыманні за каментары па "справе Зельцэра". Сёння суддзя Аляксандр Мохараў асудзіў яго да паўтара года калоніі і 200 базавых штрафа (6400 рублёў) за "дыскрэдытацыя Беларусі" (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса), піша гомельская "Вясна". Іллю вызвалі ў залі суда, бо ён адбыў увесь тэрмін у следчым ізалятары. Ініцыятыва Іллі "Пішыце лісты" была ў ліку прэтэндэнтаў на перамогу ў Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі "Кампанія/ініцыятыва года-2021".