- Катэгорыя: Вясна
Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца штотыднёва— толькі ў кастрычніку 53 чалавекі былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Асуджаныя па палітычна матываваных справах выходзяць на волю, адбыўшы свае тэрміны цалкам. Па дадзеных "Вясны", у верасні з месцаў няволі выйшлі мінімум 28 палітвязняў, 16 з якіх — адбылі свае тэрміны цалкам, а 12 былі асуджаны да "хатніх хімій" і вызвалены са следчых ізалятараў. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
Ад раніцы 30 кастрычніка ў папраўчых установах адкрытага тыпу супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПу ладзілі затрыманні, ператрусы, допыты, выняцце тэлефонаў на "праверку" ў палітзняволеных, асуджаных да абмежавання волі. Таксама вядома, што ў некаторых ПУАТ затрыманні праводзілі і супрацоўнікі КДБ. Па інфармацыі праваабаронцаў, мінімум у 12 папраўчых установах прайшла "зачыстка". Затрыманы мінімум 22 палітвязні, але прозвішчы вядомыя покуль толькі шаснаццаці з іх. Палітвязняў працягваюць судзіць па адміністрацыйных справах і ўтрымліаць у раённых ІЧУ. "Вясна" сабрала хроніку пераследу асуджаных да "хіміі" палітвязняў. Раніцай у нядзелю, 30 кастрычніка, адразу ў некалькі папраўчых установаў прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПу. Асуджаных выклікалі на допыты, праводзілі ператрусы, правяралі тэлефоны, а потым некаторых затрымлівалі. Па інфармацыі праваабаронцаў, мінімум сем чалавек ужо асудзілі па адміністрацыйных пратаколах да арышту, яшчэ дзве жанчыны чакаюць суд. Сілавікі пагражалі палітвязням не толькі адміністрацыйнымі справамі, але і крымінальнымі. Вядома, што ў некаторых палітвязняў, чые тэлефоны правяралі міліцыянты, сілавікі зайшлі ў іх тэлеграм-акаунты са сваіх прыладаў.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе асудзілі Эдгара Шырко паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Сяргей Беразюк. Эдгара затрымалі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў сацсетцы "Вконтакте" пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 1 лістапада пачаў разглядаць крымінальную справу супраць трох лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Аксаны Аляксеевай, Мікалая Казлова і Антаніны Кавалёвай. Судовы працэс вяла суддзя Анастасія Кулік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Іна Зубко. Палітвязняў абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Сёння былі агучаны прысуды: Антаніне Кавалёвай — адзін год калоніі, Аксане Аляксеевай — паўтара года калоніі, Мікалаю Казлову — два з паловай года калоніі. "Вясна" публікуе падрабязнасці суда і апошнія словы палітзняволеных. Палітвязням ставіўся ў віну "актыўны ўдзел" у нядзельным Маршы ў Мінску 23 жніўня 2020 года — "Марш новай Беларусі".
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ваўкавыскага раёна вынес прысуд работніку ААТ “Беллакт”, грамадскаму актывісту Юрыю Піваварчыку, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў ( арт. 370 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска прызначаная дата суда над тату-майстрам Алегам Фалеем. Яго абвінавачваюць у абразе прадстаўніка паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і хуліганстве (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд працягвае разгляд "справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", па справе якой праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. 2 лістапада ў судзе дапыталі апошняга фігуранта справы — Дзмітрыя Сасноўскага, які заявіў пра катаванні. Гэта адзіны фігуранта справы, які не прызнаў віну. Сёння судовае следства завяршылася — спрэчкі бакоў прызначылі на 11 лістапада. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў. Ні Азаронак, ні аператыўны супрацоўнік КДБ Аляксей Гардзееў, які быў укаранёны ў АГСБ, у суд сёння не прыйшлі, перадае Sputnik. Аднак былі зачытаныя паказанні Гардзеева. Вядома, што да ўкаранення ў АГСБ ён тры гады працаваў у КДБ. У яго абавязкі ўваходзіў аператыўны збор інфармацыі, якая стварае пагрозу нацбяспецы, уступленне ў кантакты з асобамі, якія збіраюцца здзейсніць акты тэрарызму, а таксама злачынствы, накіраваныя на захоп улады неканстытуцыйным шляхам. Як вынікае з паказанняў Гардзеева, ён завёў акаўнты, праз якія пачаў кантактаваць са структурамі, якія нібыта планавалі здзяйсненне тэрактаў у Беларусі. Уступіў у перапіску з кіраўніком АГСБ і заказчыкам тэрактаў Дзянісам Хромавым/Хофманам (Дзісам).
- Катэгорыя: Вясна
У Завадскім судзе Мінска 2 лістапада асудзілі палітзняволеную Наталлю Карнееву паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядала суддзя Жанна Хвайніцкая. Наталлю затрымалі 19 жніўня 2022 года. Ёй паставілі ў віну ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе: 30 жніўня і 18 кастрычніка ў Партызанскім маршы.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальны пераслед апанентаў улады, удзельнікаў пратэсных выступаў і іншадумцаў па-ранейшаму застаецца найбольш жорсткай і запатрабаванай уладамі формай рэпрэсій. Прыкметы пераследу паводле палітычных матываў дазваляе ацэньваць іх як злачынства супраць чалавечнасці. Па стане на 1 лістапада 2022 года палітычнымі зняволенымі ў Беларусі прызнаныя 1 353 чалавекі. Абвінавачванні, якія сустракаюцца сярод іх найчасцей, — арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне варожасці ці варажнечы). За кастрычнік 2022 года палітычнымі зняволенымі прызналі 72 чалавекі. Абвінавачванні ўладаў датычыліся распальвання сацыяльнай варожасці і варажнечы ці закліку да санкцый (заявы ад 3 кастрычніка і ад 21 кастрычніка), групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (заявы ад 5 кастрычніка і ад 31 кастрычніка) і дыфамацыі (г. зн. абраза прадстаўнікоў улады).
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: