- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 24 кастрычніка да чатырох гадоў калоніі асудзілі 35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева. Яго абвінавацілі па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Два месяцы суддзя Алена Ананіч разглядала справу ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
- Катэгорыя: Вясна
Згодна з інфармацыяй Праваабарончага цэнтра "Вясна", самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). Тут сабраная чарговая падборка дыфамацыйых прысудаў, звязаныя з абразай Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, а таксама знявагай дзяржаўнага сцяга.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля асудзіў мясцовых жыхароў Дзяніса Самкова і Сяргея Алейніка ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, які груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. А,вінавачанне тычылася падзеяў верасня 2020 года, які адбываліся ў цэнтры горада.
- Катэгорыя: Вясна
21 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Гродна агучаны вырак жыхару Пінска Паўлу Малітвіку. Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса і арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды: 1000 рублёў — Андрэю Комару, 1500 рублёў — Віктару Казлоўскаму. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў траўні 2020 года ён напісаў два каментары, якія абразілі супрацоўнікаў гродзенскай міліцыі. За каментар у бок Казлоўскага дзяржабвінавачанне папрасіла пакараць Малітвіка 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі", а за выказванне ў бок Комара — двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Канчатковае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі атрыманае шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім.
- Катэгорыя: Вясна
22 кастрычніка палітзняволенаму праваабаронцу “Вясны” Уладзю Лабковічу спаўняецца 44 гады. Але паколькі ён не можа даць паўнавартаснае інтэрв’ю праз краты, таму мы знайшлі некалькі ягоных цытат з інтэрв'ю і ўспамінаў, якія не губляюць актуальнасці і цяпер. Так ягоны голас будзе гучаць побач, пакуль ён не выйдзе на волю і не распавядзе нам ужо новыя гісторыі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка вынес прысуд жыхарцы Мінска Алене Мядзель, абвінаваціўшы яе ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады – участковага інспектара УУС Маскоўскага раёна (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
21 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Гродна агучаны вырак былому працаўніку "Гродна Азота" Эдуарду Ісаеву. Яго асудзілі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма паводле ч. 2 арт. 367 і ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Дзяржабвінаваўца прасіў пакараць яго большым на паўгода тэрмінам. Справу разгледзеў суддзя Генадзь Мазайла.
- Катэгорыя: Вясна
Сярод некаторых сваякоў палітвязняў існуе меркаванне, што апеляцыя можа ўзмацніць пакаранне. Але насамрэч такое магчыма толькі па пратэсту пракурора. Па апеляцыйнай скарзе абвінавачанага ці яго адваката суд можа толькі змякчыць прысуд, а пагоршыць яго палажэнне не можа. І такія выпадкі ёсць нават цяпер – у час прававога дэфолту. Разбіраемся ў гэтым пытанні з юрыстам “Вясны” Паўлам Сапелкам. - Тут неабходна раздзяліць дзве сітуацыі: калі падача апеляцыі не суправаджаецца пратэстам пракурора “ў адказ”на мяккасць пакарання, то больш жорсткае пакаранне не можа быць прызначана адпаведна закону; абвінавачаным часта раяць не падаваць скаргу, каб не выклікаць менавіта гэты пратэст. Пры наяўнасці пратэсту на мяккасць пакарання, яно можа быць узмоцнена судом апеляцыйнай інстанцыі. А вось калі ёсць пратэст – ёсць выпадкі, калі пакаранне ўзмацнялі, а ёсць – калі не, ніякай сістэмы (як і прамой залежнасці прынясення пратэста ад падачы ці непадачы скаргі) няма.
- Катэгорыя: Вясна
Заўтра, 22 кастрычніка, палітзняволенаму каардынатару кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзю Лабковічу споўніцца 44 гады — гэта ўжо другі Дзень народзінаў, які вясновец вымушаны сустракаць за кратамі. За 15 месяцаў зняволення ў яго моцна пагоршылася здароўе, праваабаронцу перыядычна блакуюць ліставанне, трое яго дзетак гадуюцца без бацькі. "Вясна" паразмаўляла з жонкай праваабаронцы Нінай пра яго стан і ўмовы ўтрымання, пра тое, як сям'я перажывае разрыў з ім і як можна павіншаваць праваабаронцу за кратамі. 14 ліпеня 2021 года, кал адбыўся рэйд на праваабаронцаў і былі затрыманыя 11 вясноўцаў, з Уладзем таксама затрымалі ягоную жонку Ніну. У наступстве яна, як і яе муж, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, стала абвінавачанай па “справе Вясны”. Некалькі сутак яе, як і іншых, пратрымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Пасля 10 сутак яе адпусцілі пад падпіскай аб нявыездзе. Праз 14 месяцаў — пасля шматлікіх допытаў, выклікаў у Следчы камітэт і ператрусу — з Ніны знялі абвінавачванні. А вось Уладзю, Алесю і Валянціну выставілі больш жорсткія. Праз крымінальны пераслед жонкі Уладзь вельмі хваляваўся і нярваваўся, і толькі пару тыдняў таму дазнаўся, што з яе зняты статус абвінавачанай: