Глеб Гладкоўскі. Фота з сацыяльных сетак. У Мінскім гарадскім судзе 8 лістапада пачнецца разгляд крымінальнай справы прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага, якога абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку і за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

У Мінскім гарадскім судзе 28 кастрычніка асудзілі палітзняволенага Сяргея Рындзевіча паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Яму прызначылі 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 200 базавых велічыняў (6400 рублёў). Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач. Мінскі гарадскі суд.

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 28 кастрычніка па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Антона Касцючэнку. Яму прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала сумнавядомая суддзя Юлія Крэпская.

У Брэсцкім абласным судзе 3 лістапада вынесены прысуд індывідуальнаму прадпрымальніку Сяргею Мацюхевічу, якога абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт 369 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-7 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У судзе Круглянскага раёна 31 кастрычніка асудзілі двух мясцовых жыхароў 18 і 19 гадоў да года калоніі кожнага. Дзяніса Вараб'я і Івана Вараб'я прызналі вінаватымі ў здзеку над дзяржаўным сцягам паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса за тое, што летам яны сарвалі чырвона-зялёны сцяг з будынку сельскага клуба і пашкодзілі яго мацаванне. Жорсткі прысуд хлопцам вынес суддзя Дзмітрый Сасноўскі.  Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаныя двойчы ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2022 года "з мэтай дэманстрацыі свайго абразлівага і блюзнерскага стаўлення да дзяржаўнага сімвала сарвалі ўсталяваны на будынку сельскага клуба Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, пашкодзіўшы яго мацаванне". Свае дзеянні яны фатаграфавалі і здымалі на відэа на мабільныя тэлефоны. 

Сяргей Грыбовіч. Фота з сацыяльных сетак У Віцебскім абласным судзе 4 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы жыхара Докшыц, 53-гадовага Сяргея Грыбовіча, якога абвінавачваюць па шэрагу пратэcных і дыфамацыйнах артыкулаў.

1 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска вынеслі прысуд 22-гадоваму грузчыку кандытарскай фабрыкі “Віцьба” Аляксею Грыгаровічу. Суддзя Вольга Шапавал прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да пазбаўлення волі тэрмінам шэсць месяцаў з умоўным непрымяненнем пакарання, згодна з арт. 78 Крымінальнага кодэкса. Гэта значыць, што калі цягам года ён, знаходзячыся пад наглядам, не здзейсніць нічога, што ўладзе падасца “злачынным”, яго не пазбавяць волі, а таксама здымуць судзімасць.

Дзмітрый Лагодзіч. Фота з сацыяльных сетак. У Брэсцкім абласным судзе 4 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Лагодзіча, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт 130 Крымінальнага кодэкса).

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-4 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: