У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23-24 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Некамерцыйнае выданне The Conversation апублікавала артыкул пра Алеся Бяляцкага, напісаны Анаіс Марэн, спецыяльнай дакладчыцай ААН па Беларусі і навуковай супрацоўніцай Варшаўскага ўніверсітэта. "Вясна" прыводзіць тэкст артыкула цалкам. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, праваабаронца Алесь Бяляцкі — чацвёрты чалавек у гісторыі Нобелеўскай прэміі, які атрымаў гэтую ўзнагароду, знаходзячыся ў зняволенні. Такім сімвалічным, але моцным жэстам Нобелеўскі камітэт прызнаў 35-гадовую працу Бяляцкага па абароне правоў чалавека ў Беларусі. Гэта таксама служыць нагадваннем пра тое, што дзясяткі беларускіх праваабаронцаў у гэты час знаходзяцца за кратамі, у тым ліку пяцёра калегаў Бяляцкага з Праваабарончага цэнтра "Вясна". За апошнія месяцы яшчэ дзясяткі чалавек уцяклі з краіны, асцерагаючыся крымінальнага пераследу і затрымання.

У Мінскім абласным судзе 24 кастрычніка асудзілі Максіма Баса паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Ірына Майко.

У Маскоўскім судзе Брэста 21 кастрычніка вынеслі прысуд Сяргею Мыцу паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.

Фолькер Цюрк і Антоніу Гутэрыш. Фота: UN Photo/Evan Schneider Вярхоўны камісар па правах чалавека ААН Фолькер Цюрк з Аўстрыі прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 17 кастрычніка 2022 года. На гэтай пасадзе ён змяніў Мішэль Бачэлет з Чылі. International Service for Human Rights імкнецца да таго, каб прыярытэты Вярхоўнага камісара і падыход засноўваліся на досведзе і поглядах праваабаронцаў, і з гэтай мэтай склала збор меркаванняў, які дапаможа фармаваць парадак дня для ягонага мандата. "Вясна" прыводзіць некаторыя з іх.

Заява Платформы "Грамадзянская салідарнасць" з нагоды прысуджэння Нобелеўскай прэміі міру 2022 года тром сябрам Платформы 24.10.2022

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 19 кастрычніка вынеслі прысуд Наталлі Тодрас паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна.

У Парыжы 23 кастрычніка адкрылася 41-ая сесія Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). Віцэ-прэзідэнтам па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі яе з'яўляецца палітзняволены намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін СтэфановічНа гэтую пасаду яго абралі на міжнародным кангрэсе FIDH, які праходзіў на Тайвані ў 2019 годзе. Сёлета Федэрацыя адзначае сваё 100-годдзе. Падчас адкрыцця 41-й сесіі партрэты зняволеных вясноўцаў выставілі ў першым шэрагу, а кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ілля Нузаў зачытаў зварот Валянціна з-за кратаў.

Алесь Любянчук. Фота baj.by Мінскі гарадскі суд 24 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы, заведзенай на чарговага незалежнага журналіста, палітзняволенага Аляксандра Любянчука.

Валянцін Стэфановіч Палітзняволены праваабаронца “Вясны” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч даслаў ліст, у якім падзякаваў за віншаванні з Днём народзінаў і распавёў пра свае навіны за апошні час.