У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Мінскі гарадскі суд 11 лістапада разгледзеў справу палітзняволенай сацыяльнай актывісткі з Мінску Анастасіі Кухты. Суддзя Валянціна Зянькевіч агучыла вырак: пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.

У судзе Заводскага раёна Мінска 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Віталя Чычмарова паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Жанна Хвайніцкая.

Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд 9 лістапада задаволіў запыт беларускага боку на экстрадыцыю 43-гадовага жыхара Воршы Андрэя Рускіх. Яго затрымалі 28 траўня ў Санкт-Пецярбургу — ужо пяць з паловай месяцы яго ўтрымліваюць у расійскім СІЗА. Мужчыну абвясцілі ў вышук за каментары ў студзені гэтага года пра вайскоўцаў і пра Лукашэнку, якія кваліфікавалі як "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" (арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і "абраза Лукашэнкі" (арт. 368 КК). "Вясна" распавядае, што вядома пра пераслед аршанца і як расійскі суд абгрунтаваў тое, што пераслед беларуса не з'яўляецца палітычна матываваным. Згодна з версіяй абвінавачвання, Андрэй Рускіх 6 студзеня 2022 года ў "мэсэнджыры публічна размясціў каментар, змест якога накіраваны на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці ў адносінах групы асобаў, аб'яднаных па прыкмеце прыналежнасці да супрацоўнікаў ваенізаваных міністэрстваў і ведамстваў, падрыў даверу і ўзнікненне варожасці да іх, прыніжэнне гонару і годнасці, узмацнення нецярпімасці, фарміравання негатыўнага стэрэатыпу, адмоўнага ладу, антыапатыі, агіды і нянавісці ў дачыненні да названай сацыяльнай групы асоб, падбухторванне да ўжывання гвалту да іх, а таксама захоўваў і распастраняў названы тэкст аж да 7 красавіка 2022 года". Гэты каментар кваліфікавалі па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне іншай сацыяльнай варожасці. Акрамя гэта, аршанцу ставіцца ў віну ч. 1 арт. 368 КК — абраза Лукашэнкі.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Ігара Хмару паводле арт. 342  (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.

Мінскі абласны суд 11 лістапада працягвае разгляд "справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", па справе якой праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў. Сёння мусілі адбыцца спрэчкі бакоў, але раптоўна ў закрытым рэжыме дапыталі інжынера вайсковай часткі ў Вілейцы і абвясцілі перапынак, каб пракурор падрыхтаваў новае абвінавачванне адзінаму фігуранту, які не прызнаў віну па справе, – Дзмітрыю Сасноўскаму. У судзе абвешчаны перапынак. Раней паведамлялася, што сёння мусяць адбыцца спрэчкі бакоў па справе, але ў суд раптоўна выклікалі інжынера расійскай вайсковай часткі "Вілейка", дзе планаваліся выбухі, перадае Sputnik. Пракурор у самым пачатку спытаў, ці складае дзяржаўную тайну інфармацыя аб вайсковай частцы, на што інжынер адказаў, што часткова з'яўляецца. Пасля гэтага працэс часова закрылі – інжынера дапыталі ў закрытым рэжыме ў якасці грамадзянскага істца. Закрытае судовае пасяджэнне доўжылася не больш за 10 хвілін, пасля чаго суд адкрылі, а пракурор заявіў, што будзе прад'яўляць новае абвінавачванне аднаму з абвінавачаных – Дзмітрыю Сасноўскаму. Ён папрасіў у суда невялікі перапынак, каб напісаць новае абвінавачванне, адзначыўшы, што на гэта яму будзе дастаткова 40 хвілін.

Суд Ваўкавыскага раёна 28 чэрвеня асудзіў палітвязня Юрыя Кавалёва, які мусіў выйсці на волю праз тры дні, за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі" (арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Ініцыятарам узбуджэння справы выступіла адміністрацыя ваўкавыскай калоніі № 11, дзе палітвязень адбываў тэрмін за абразу Лукашэнкі. Суд прызначыў яму прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Са жніўня палітвязень знаходзіцца ў псіхіятрычнай лякарні. Знаёмы Кавалёва распавёў "Свабодзе", у якіх умовах утрымліваюць цяпер палітвязня. У сярэдзіне чэрвеня 2022 года стала вядома, што адміністрацыя ваўкавыскай калоніі ініцыявала супраць жыхара Чачэрску Юрыя Кавалёва ўзбуджэнне крымінальнай справы за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі" (ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Паводле гэтага артыкула, палітвязню пагражала да яшчэ аднаго года ў зняволенні. Але, як паведамілі сыну Юрыя ў судзе, яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Cуд Віцебскага раёна У судзе Віцебскага раёна на 10 лістапада пачаўся крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня Аляксандра Патапава. Мужчыну абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 10 лістапада 2022 г.

У Гомельскім абласным судзе працягваецца разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якой праходзяць адразу дзесяць палітзняволеных — Сяргей ШэлестУладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна АблабАляксандр ГашнікаўСяргей ДзюбаІгар МінцВалянцін Цераневіч, Сяргей ШамецькаАляксандр Капшуль. Іх усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Усе не прызналі віну. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. Па справе 38 тамоў, адзін з якіх — "сакрэтны". Працэс вядзе суддзя Аляксандр Піскуноў. Суд праходзіць у адкрытым рэжыме.   У першы дзень судовага следства пракуроры некалькі гадзін па чарзе зачытвалі абвінавачванні. Як піша "СБ. Беларусь сегодня", 10 лістапада ўсе дзесяць палітвязняў не прызналі сваю віну ў здрадзе дзяржавы і стварэнні і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Толькі адзін Андрэй Пагерыла прызнаў віну паводле арт. 188 КК (паклёп).