Гродзенскі абласны суд. Гарадзенскі абласны суд 4 лістапада вынес суровы прысуд 20-гадоваму жыхару Гародні Сяргею Рабцаву, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці, масавых беспарадках, а таксама абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

У судзе Леніскага раёна Мінска 26 кастрычніка асудзілі ўдзельнікаў жнівеньскіх акцый пратэсту ў Мінску інжынера Мацвея Стасюлевіча і студэнтку Анастасію Марвіну. Іх абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх).

Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч У Гомельскім абласным суддзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да двух жыхароў Мазыра: 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча.

Анастасія Гунько Суд Ленінскага раёна Мінска 26 кастрычніка вынес прысуд 32-гадовай супрацоўніцы IT-кампаніі  Анастасіі Гунько. Яе абвінавацілі ў арганізацыі альбо падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Згодна з інфармацыяй Праваабарончага цэнтра "Вясна", самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). "Вясна" распавядае пра два прысуды кастрычніка, дзе ў якасці пацярпелых выступілі дзве амапаўкі і адна інспектарка міліцыі.

10 лістапада 2022 у судзе Слонімскага раёна асудзілі 72-гадовага мясцовага жыхара і актывіста Барыса Кучынскага — тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.  Падчас судовага працэсу мужчына скардзіўся на дрэнны слых і маленькую пенсію, «пацярпелы» міліцыянт казаў пра «ОПГ Автуховича», а суддзя цікавіўся, ці чытае абвінавачаны такія telegram-каналы, у якіх добра апісваецца дзяржава. «Вясна» распавядае, як праходзіў судовы працэс над Барысам. Барыса Кучынскага абвінавацілі адразу ў двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыццм і персанальных дадзеных» (прым. 1 ч. 3 арт. 203 КК). Усё гэта — за адзін рэпост у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» паста аб участковым інспектары міліцыі АУС Ваўкавыска Віктары Лутчанка. У гэтым посце, размешчаным у суполцы «Гродненская область. Перемен», была фатаграфія Лутченко ў службовай форме, а таксама яго асабістыя дадзеныя: нумар тэлефона і хатні адрас. Акрамя таго, тэкст паста знаёміў чытачоў з Лутчанка як з тым самым міліцыянтам, які запытаў у Мікалая Аўтуховіча 15 000 беларускіх рублёў за свою маральна-маёмасную шкоду — гаворка ідзе аб падпале дома и аўтамабіля міліцыянта, што і паставілі ў віну Аўтуховічу.

Мікалай Карпянкоў. Скрыншот з відэа. У судзе Маладэчанскага раёна 27 верасня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Самалю, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады –  на той час начальніка ГУБАЗ МУС Беларусі Мікалая Карпянкова (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

У Мінскім гарадскім судзе 11 лістапада абвясцілі прысуд па "справе Фонда «Страна для жизни»". Па ёй праходзілі тры валанцёры Фонда — палітзняволены Антон СташэўскіЮлія СырыхТаццяна Астроўская, а таксама Марына Дуброўская. З іх толькі Антон утрымліваўся пад вартай, Юлія і Таццяна пасля амаль гадавога зняволення пакінулі Беларусь, а Марына знаходзілася пад хатнім арыштам. Валанцёрак Фонду абвясцілі ў вышук — іх справы вылучылі ў асобную вытворчасць. А Антона судзілі паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), а Марыну — паводле ч. 2 арт. 342 КК (навучанне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама іх фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне). Суддзя Дзіна Кучук прызначыла Антону Сташэўскаму 8 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а Марыне — 1,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, яе арыштавалі ў зале суда. Валанцёр Фонда віну не прызнаў. Нагадаем, Антона Сташэўскага, Юлію Сырых, Таццяну Астроўскую і Марыну Дуброўскую затрымалі 9 ліпеня 2021 года падчас "шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". Спачатку ім прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Амаль праз год жанчынам змянілі меры стрымання, бо дзеянні перакваліфікавалі на больш "мяккі" артыкул, таму вызвалілі з СІЗА да суда.

У Мінскім гарадскім судзе 11 лістапада вынеслі жорсткі прысуд 27-гадоваму Вадзіму Васільеву з Віцебску — 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў). Хлопца асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса нібыта за адміністраванне тэлеграм-каналаў "Віцебск 97%" і "Орша 97%". Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме амаль месяц. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская. Хлопца затрымалі напрыканцы траўня 2022 года. У дзень завядзення на адміністратараў Nexta Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка крымінальнай справы "за стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі" (ч. 1 арт. 290-5 Крымінальнага кодэкса) ГУБАЗіК заявіў пра гучную спецаперацыю супраць "антыўладнага падполля". На "пакаяльным" відэа Вадзім казаў, што быў адміністратарам чатаў і каналаў "Віцебск 97%" і "Орша 97%" у жніўні 2020 года.

Сёлета напярэдадні Дня Волі — 23 сакавіка 2022 года — Міністэрства ўнутраных справаў "павіншавала" беларусаў першай публікацыяй "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" (Спіса экстрэмістаў). Адразу ў яго ўключылі 140 чалавек, сярод іх былі палітвязні — Павел Севярынец, Марыя Калеснікава, Максім Знак. За восем месяцаў гэты Спіс узрос больш, чым у дзесяць разоў. МУС туды ўключае асуджаных у Беларусі па "палітычных" справах пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. "Вясна" тлумачыць, якія абмежаванні надае статус "экстрэміста" і адказвае на іншыя актуальныя пытанні па гэтай тэме. "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" публікуецца на сайце Міністэрства ўнутраных справах. Улічвайце, што з-за мяжы гэты сайт не адчыняецца.