- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада распачаўся суд над былым следчым і ініцыятарам праекта ByChange Яўгенам Юшкевічам. Яго абвінавачваюць адразу па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады); арт. 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных органаў). Артыкула "тэрарызм", па якім яго першапачаткова затрымалі, няма. Суд першапачаткова быў адкрыты, але амаль адразу суддзя Алена Ананіч закрыла працэс. За кратамі палітвязень знаходзіцца больш за год — суд сёння адмовіў яму ў хадайніцтве змяніць меру стрымання на незвязаную з пазбаўленнем волі. Яўген Юшкевіч — былы следчы СК і ініцыятар праекта bychange.me. У 2017 годзе ён звольніўся з пасады старшага следчага аддзела па расследаванні эканамічных злачынстваў Упраўлення Следчага камітэта па Мінску, а ў 2020-м стаў распрацоўшчыкам і ініцыятарам праекта bychange.me, які дапамагаў у навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і людзей, якія сышлі з працы па меркаваннях сумлення ці якіх звольнілі.
- Катэгорыя: Вясна
Ужо больш як два гады ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна затрыманых паводле палітычных матываў змяшчаюць у жорсткія нечалавечыя ўмовы, якія можна расцэньваць як катаванні. Увесь гэты час для іх не прымаюць перадачы, таму шмат хто там утрымліваецца без зменнага і цёплага адзення, без сродкаў асабістай гігіены і медыкаментаў. Камеры з "палітычнымі" ці, як іх там называюць, "кантрольнымі", перапоўненыя — людзі вымушаныя спаць на падлозе. Былы арыштант распавядае пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна ў траўні-чэрвені і пра сваіх сукамернікаў — сірату Андрэя Раптуновіча і адваката Віталя Брагінца. "У камеры на чатыры спальныя месцы нас было 15-20 чалавек. Вядома ж, без бялізны і г. д. Туалетную паперу і мыла прасілі. Часам давалі, а часам не. Звычайна ўжо ведалі, хто можа даць і нават паспрабуе прынесці потым, а каго з "калідорных" прасіць марна.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Лідскага раёна 27 верасня разгледзеў крымінальную справу палітвязня Валерыя Тумілевіча, абвінавачанага ў абразах прэзідэнта (ч. 1 арт 368 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Алесь Бяляцкі вядомы не толькі як праваабаронца, але і як літаратар і даследчык беларускай літаратуры. Агулам ён выпусціў каля дзесяці кніжак, шмат матэрыялаў для якіх былі напісаныя падчас ягонага зняволення. У іх ён разважае пра падзеі асабістага і грамадскага жыцця, людзей побач з сабой,падарожжы, гісторыю і літаратуру Беларусі, стан у зняволенні. Хутчэй за ўсё, прама цяпер Алесь Бяляцкі занатоўвае навакольны свет, які яго атачае, для сваёй новай кніжкі. Але сёння, у Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні, мы прапануем вам даведацца крыху больш пра Бяляцкага-літаратара на падставе тых кніжак, якія ён ужо апублікаваў.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе 9 лістапада ў у закрытым судовым пасяджэнні вынесены прысуд Юрыю Трапачову. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч.1 арт. 361-1), паклепе на прэзідэнта (ч. 2 арт. 367), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. арт. 130), а таксама ў арганізацыі і прадрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля асудзілі Віктара Зігінава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Сяргей Сакалоўскі.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 14 лістапада вынеслі прысуд 20-гадоваму палітзняволенаму мастаку і сіраце Андрэю Раптуновічу — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго асудзілі за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага (ч. 1 арт. 13 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса), а таксама за рэгістрацыю ў плане "Перамога" (ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядаў Сяргей Хрыпач. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага пасяджэння і пазіцыя палітвязня па справе невядомыя. Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо больш за шэсць месцаў.
- Катэгорыя: Вясна
На ТРК "Брэст" днямі выйшаў відэасюжэт пра беларусаў, якія ў першыя дні пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне фатаграфавалі вайсковую тэхніку і публікавалі гэта ў інтэрнэце ці перадавалі ў "экстрэмісцкія" Telegram-каналы. Сярод такіх людзей — 30-гадовы палітзняволены фізік з Мінска Дзяніс Сасункевіч. У відэасюжэце з калоніі "Воўчыя норы" хлопец з прымацаванай "экстрэмісцкай" жоўтай біркай распавядае сваю гісторыю. "Вясна" публікуе гісторыю Дзяніса, пра якую раней не было вядома. Да зняволення Дзяніс працаваў у дзяржаўнай установе. Затрымалі яго сёлета 25 сакавіка. Супраць Сасункевіча распачалі крымінальную справу паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Разгляд ягонай справы адбыўся 4 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Святлана Чарапанава асудзіла хлопца да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Лідскага раёна 14 лістапада разглядае крымінальную справу Дзмітрыя Мядзведскага, якога абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, псаванні шляхоў зносін і абразе прэзідэнта.