- Катэгорыя: Вясна
01.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 23 студзеня асудзілі Анатоля Цепцікава паводле ч.1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнагакодэкса. Суддзя Антон Дудуль прызначыў Анатолю два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: суды, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 14 лютага распачнецца суд над грамадзянам Украіны Паўлам Купрыенкам і жыхарамі Гомельшчыны Дзмітрыем Салавянчыкам і Тарасам Мачынскім. У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358-1 (агентурная дзейнасць), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 405 (пакрывальніцтва злачынстваў). Справу будзе разглядаць вядомы сваёй працай па палітычных справах суддзя Руслан Царук. Працэс пакуль адкрыты.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, дапамога, затрыманні, валанцёры Гарачую лінію Праваабарончага цэнтра "Вясна" (@ViasnaSOS) стварылі дзеля аператыўнай кансультацыі і падтрымкі людзей, якія сутыкнуліся з парушэннем правоў чалавека. Распавядаем пра тое, з якімі запытамі туды звяртаюцца людзі.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: праваабаронцы, умовы ўтрымання, справа Вясны, гісторыі вязняў У Мінску 5 студзеня пачалі судзіць палітзняволеных старшыню "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча. У якасці незалежнай назіральніцы на судовае пасяджэнне з Расіі прыляцела Кацярына Яньшына, якая супрацоўнічае з ЦАПЧ "Мемарыял". Нагадаем, у 2022 годзе Алесь Бяляцкі, "Мемарыял" і "Цэнтр грамадзянскіх свабод" зрабіліся лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру. Аднак пасля суда Кацярыну затрымалі і арыштавалі на 15 сутак за тое, што журналістка нібыта "мацюкалася ў РУУС". Пасля арышту яе дэпартавалі і забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў. Цяпер журналістка дома хварэе, верагодна, на COVID-19, якім яна заразілася на Акрэсціна. "Вясна" паразмаўляла з Кацярынай Яньшынай пра затрыманне на судзе, 15 сутак у палітычнай камеры ЦІП на Акрэсціна, дэпартацыю з Беларусі і пра тое, чым адрозніваюцца рэпрэсіі ў Расіі і Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска ўжо амаль месяц ідзе разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). Стадыя абвяшчэння пісьмовых матэрыялаў па справе "Вясны" — 284 тамоў — падыходзіць да завяршэння. Хутка распачнецца допыт праваабаронцаў "Вясны". Распавядаем, што адбывалася на апошніх судовых пасяджэннях, якія доказы віны па справе выкарыстоўвае пракурор, а праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова каментуе абвінавачванні супраць калегаў у частцы "фінансавання пратэстаў".
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска ўжо амаль месяц ідзе разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). Стадыя абвяшчэння пісьмовых матэрыялаў па справе "Вясны" — 284 тамоў — падыходзіць да завяршэння. Хутка распачнецца допыт праваабаронцаў "Вясны". Распавядаем, што адбывалася на апошніх судовых пасяджэннях, якія доказы віны па справе выкарыстоўвае пракурор, а праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова каментуе абвінавачванні супраць калегаў у частцы "фінансавання пратэстаў".
- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Ваўкавыскага раёна 26 студзеня разглядзелі крымінальную справу супраць аднаго з адміністратараў тэлеграм-канала "Армія з народмам" Сяргея Ярашэвіча, асуджанага раней да пяці з паловай гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Мікалай Сяргейка прызнаў палітвязня вінаватым і яму яшчэ дзевяць месяцаў пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі 28-гадовага юрыста Яўгена Папакуля асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вырак агучыў 24 студзеня 2023 года Дзмітрый Карсюк у судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
30.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Цэнтральнага раёну Мінска 20 снежня 2022 года асудзілі Сяргея Муху паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груа парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юліана Шчэрба прызначыла Сяргею тры нады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).