- Катэгорыя: Вясна
08.02.2023 Тэгі: заканадаўства, пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм Сёлета ў студзені ў Беларусі абвясцілі пра стварэнне камісіі, якая будзе разглядаць пытанне вяртання дадому тых, хто з палітычных прычынаў пакінуў Беларусь пасля падзей 2020 года. 6 лютага Лукашэнка падпісаў указ пра стварэнне камісіі для працы з тымі, хто хоча вярнуцца на радзіму, "Аб разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў". Праваабаронца і юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў новы ўказ з пункту гледжання права і суадносінаў з крымінальным заканадаўствам Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2023 Тэгі: катаванні, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) выпусціла трэцюю справаздачу аб выніках працы за люты-верасень 2022 года. Прыводзім вытрымкі з яе і публікуем дакумент цалкам.
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 7 лютага вынесены прысуд жыхару Моталя Сяргею Козелу, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-7 лютага 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
08.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні У Гродзенскім абласным судзе 8 лютага ў 14-30 будзе вынесены прысуд вядомаму гарадзенскаму журналісту і сябру "Саюзу палякаў Беларусі" Андрэю Пачобуту.
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў студзені фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе і асуджэнні грамадзян паводле палітычных матываў. Праваабаронцам вядома пра не менш як 50 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 37 складаюць мужчыны, 13 — жанчыны.
Былога студэнта ЕГУ асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 7 лютага асудзілі палітзняволенага Юрыя Хрысталюбава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць гармадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Юліана Шчэрба прызначыла Юрыю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: пераслед, ціск, экстрэмізм Згодна са звесткамі Праваабарончага цэнтра "Вясна", па вяртанні дадому ў 2022 годзе затрымалі мінімум 58 чалавек. Сёлета ў студзені ў Беларусі абвясцілі пра стварэнне камісіі, якая будзе разглядаць пытанне вяртання дадому тых, хто паводле палітычных прычынаў пакінуў Беларусь пасля падзей 2020 года. Распавядаем, што цяпер вядома пра гэтую камісію, а юрыст "Вясны" каментуе такую прапанову ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, дыфамацыя У лістападзе 2022 года 22-гадовага грузчыка кандытарскай фабрыкі “Віцьба” Аляксея Грыгаровіча прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса за TikTok з удзелам младшага інспектара дарожна-патрульнай службы Уладзіміра Васількова.
- Катэгорыя: Вясна
07.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, рэпрэсіі, карткі Пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, цяпер вядомы як "спіс тэрарыстаў", з'явіўся яшчэ ў 2011 годзе. Першапачаткова ён выкарыстоўваўся дзеля выканання міжнародных абавязальніцтваў па барацьбе з тэрарызмам, і ў яго заносілі імёны тэрарыстаў, якіх шукалі на міжнародным узроўні. Да прававога дэфолту ў Беларусі там знаходзіліся толькі замежныя грамадзяне, але ўвосень 2020 года "спіс тэрарыстаў" улады пачалі выкарыстоўваць як рэпрэсіўны інструмент супраць іншадумцаў. Цяпер у ім лік беларусаў і беларусак, якія пераследваюцца паводле палітычных матываў, ідзе на трэцюю сотню. "Вясна" тлумачыць, каго ўключаюць у "спіс тэрарыстаў", якія абмежаванні цягне статус "тэрарыста", і адказвае на іншыя актуальныя пытанні на гэтую тэму.