15.03.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 9 сакавіка для Дзяніса Дземуха своеасаблівая гадавіна — у гэты дзень у 2021 годзе яго асудзілі па пратэстным артыкуле. Храналогію гэтага дня Дзяніс добра памятае і цяпер. Напрыклад, тое, што яго суд пачаўся роўна ў 11:00, а скончыўся ў 17:37. За гэты час суддзя Алег Каляда паспеў разглядзець крымінальную справу і вынесці прысуд — паўтара года калоніі. Дзяніс адсядзеў, выйшаў і пераехаў у Літву. Прайшло 14 месяцаў, як Дзяніс на волі — амаль столькі ж ён адсядзеў. Цяпер хлопец пераасэнсоўвае свой вопыт і памятае кожны дзень свайго зняволення.

15.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед На тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе падсобны рабочы аднаго з мінскіх прадпрыемстваў Юрый Працкевіч.

15.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Рагачоўскага раёна. Суд Рагачоўскага раёна напачатку лютага вынес прысуд 57-гадоваму Сяргею Кушнарову. Яму інкрымінаваныя публічная абраза і паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 367), а таксама іншых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады (арт.188 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

14.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У Слуцкім раённым судзе 28 лютага вынесены прысуд Арцёму Анцічу, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса.

14.03.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічАлесь Бяляцкі падчас уручэння прэміі "За годны лад жыцця", 2020 год. Фота з твітара Right Livelihood Праваабарончая арганізацыя Right Livelihood пасля прысуду Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу папрасіла лаўрэатаў прэміі “За годны лад жыцця” прачытаць урыўкі з апошняга слова праваабаронцаў “Вясны” ў судзе. 

14.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Мінскі абласны суд. Мінскі абласны суд 10 сакавіка вынес прысуд 48-гадоваму жыхару Мінскага раёна Раману Янкоўскаму, абвінавачанаму па шэрагу пратэсных артыкулаў.

14.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Маскоўскгаа раёну Мінска 14 сакавіка асудзілі палітзняволеных Аксану Зарэцкую і Багдана Караўца паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Кацярына Мурашка прызначыла Аксане адзін год і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Багдану – два гады калоніі агульнага рэжыму.

14.03.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя 46-гадовага жыхара г. Гродна вінавацяць у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

13.03.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-13 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.