09.02.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 лютага 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Мікіта Карпенка. У Гомельскім абласным судзе 31 студзеня быў вынесены ў закрытым рэжыме прысуд Мікіту Карпенку. Юнака абвінавацілі паводле ч.1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Аляксандра Лукашэнку).

09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дзяржынскага раёну 9 лютага асудзілі палітзняволенага Юрыя Джэнжэру паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і палрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Юрыю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тэыпу (“хатняй хіміі”).

09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У Мінскім абласным судзе 8 лютага асудзілі палітзняволеную Кацярыну Хулхачыеву паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ірына Майко прызначыла Кацярыне два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Тэрмін знаходжання пад вартай цалкам пакрыў тэрмін прусуду. Кацярыну выпусцілі на волю ў зале суда.

09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дрыбінскага раёну 1 лютага асудзілі Уладзіслава Мазурава і Іллю Кавалёва паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Новікава прызначыла Уладзіславу і Іллю тры месяцы арышту кожнаму.

09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, дыфамацыя Другога лютага ў судзе Ляхавічаў і Ляхавіцкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Аўдзееву. Суддзя Наталля Буднік прызнала яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу і агучыла вырак: прымусовае лячэнне ў стацыянары.

09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічСуд па "справе Вясны", студзень 2023 года У судзе Ленінскага раёна Мінска 9 лютага адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (у парадку спецыяльнай вытворчасці). За месяц на працэсе дапыталі сведак, даследвалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў. Сёння пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў "Вясны".

09.02.2023 Тэгі: суды, палітвязні, экстрэмізм У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 лютага разгледзяць скаргу на рашэнне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем, забароне яго дзейнасці. КДБ прыняў такое рашэнне 21 верасня 2021 года — пасля і падчас затрыманняў фігурантаў справы. Разгляд скаргі будзе праходзіць у закрытым рэжыме. На працэсе па справе "Рабочага руху", які цягнецца тры месяцы, абвешчаны перапынак амаль на два тыдні. Наступнае пасяджэнне — 14 лютага, хутка мусяць быць судовыя спрэчкі.

09.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Цэнтральнага раёна Мінска 27 студзеня вынес прысуд 36-гадоваму Алегу Юшкевічу, якому інкрымінаваныя публічныя абразы Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), суддзі (арт. 391) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

08.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч Гомельскі абласны суд вынес 8 лютага ў закрытым рэжыме прысуд “рэйкавым партызанам” з Мазыра – 34-гадоваму Сяргею Плешкуну і 45-гадоваму Юрыю Сельвічу. Суд пачаўся яшчэ 6 снежня.