- Катэгорыя: Вясна
26.01.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, заявы, рэпрэсіі Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
26.01.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
26.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Чыгуначным судзе Гомеля 25 студзеня асудзілі Андрэя Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукушэнку) і ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрытоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Андрэю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
25.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Судом Івацэвіцкага раёна 23 студзеня ў закрытым судовым пасяджэнні разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Сазонава і Яўгена Васілеўскага. Іх абвінавацілі ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.1 і ч. 2 арт. 203-1), неправамерным завалоданні камп'ютарнай інфармацыяй (ч.1 арт. 352), а таксама перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч.2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
25.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Гродзенскі абласны суд працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага гарадзенскага журналіста і сябра "Саюзу палякаў Беларусі" Андрэя Пачобута.
- Катэгорыя: Вясна
25.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Да затрымання пасля Маршу "Народная інаўгурацыя" 20-гадовы Яўген Чарвінскі вучыўся ў "Прыватным інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва" на мэнэджара-эканаміста і займаўся распрацоўкай сайтаў. Але ноч з 23 на 24 верасня 2020 года вызначыла ягонае бліжэйшае жыццё на два гады і тры месяцы, якія хлопец правёў у зняволенні. Яго збілі і асудзілі за "супраціў супрацоўнікам АМАПа" на два гады пазбаўлення волі. Адбываць тэрмін Яўгена адправілі ў "Віцьбу-3". Хлопец быў адным з першых палітвязняў, якія патрапілі ў калонію за падзеі 2020 года. Ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю сёлета 4 студзеня. У Беларусі ён прабыў усяго 12 дзён і пакінуў краіну. Апынуўшыся ў лагеры ўцекачоў у Польшчы, Яўген распавёў "Вясне", што яму давялося перажыць у зняволенні.
- Катэгорыя: Вясна
25.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, заявы, рэпрэсіі На сайце Еўрапарламента 23 студзеня апублікавана заява старшыні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю еўрадэпутата Юозаса Алекаса і пастаяннага дакладчыка Еўрапарламента па Беларусі еўрадэпутата Пятраса Аўштравічуса аб палітычна матываваных судовых працэсах над прадстаўнікамі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
25.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, скаргі, палітвязні Апеляцыйную скаргу па справе "вясноўцаў" Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў разглядзяць 28 лютага. Пра гэта стала вядома з ліста палітзняволенага Акіхіры Гаеўскага-Ханады.
- Катэгорыя: Вясна
25.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
24.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Гродна 23 студзеня вынес прысуд Даніілу Зайцу, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і гвалце, альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364).