17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі 17 сакавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд палітзняволеным Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай, паведамляе "Еўрарадыё".  Іх асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму кожную.     У залежнасці ад ролі кожнай іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 357 (дапамаганне дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

16.03.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Аляксандра (імя зменена) адсядзела на "Валадарцы" (СІЗА-1) па палітычнаму крымінальнаму артыкулу з траўня па чэрвень 2022 года. "Вясна" запісала тры незвычайных успаміны дзяўчыны пра сваё зняволенне. Аповед прыводзіцца ад першай асобы.

16.03.2023 Тэгі: праваабаронцы, правы зняволеных, справа Вясны Асобы: Марфа Рабкова Палітзняволеную каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову, асуджаную да 14 гадоў і дзевяць месяцаў калоніі, днямі этапавалі ў жаночую калонію. Да гэтага два з паловай гады яе ўтрымлівалі ў следчым ізалятары № 1 у Мінску. За гэты час у 28-гадовай дзяўчыны сур'ёзна пагоршылася здароўе і яна мае патрэбу ў добрым абследванні і лячэнні. Надзея застаецца на тое, што цяпер гэта адбудзецца ў калоніі. Былая сукамерніца Марфы экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава распавяла "Вясне" падрабязней пра здароўе нашай каляжанкі.

16.03.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мітынг работнікаў МТЗ 14 жніўня 2020 года. У судзе Партызанскага раёна Мінска разгледжаная крымінальная справа работніка ліцейнага цэха МТЗ Дзяніса Пучака, аднаго з удзельнікаў шэсця трактаразаводцаў у жніўні 2020 года. Яго абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

16.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY Прызначаная дата разгляду ў Брэсцкім абласным судзе крымінальнай справы 53-гадовага палітзняволенага Мікалая Караля, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

15.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Дзмітрый Іваноў. Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда задаволіла днямі пратэст пракурора Чэрыкаўскага раёна аб змене прысуду ў дачыненні да мясцовага жыхара Дзмітрыя Іванова, прызнанага вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады і асуджанага па арт. 369 Крымінальнага кодэкса  да аднгаго года і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

15.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Вольга Барушка. У пятніцу, 17 сакавіка, у Мінскім гарадскім судзе будзе разгледжаная апреляцыйная скарга урача-анестэзіёлага з Мінска Вольгі Барушкі.

15.03.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

15.03.2023 Тэгі: заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці