17.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, умовы ўтрымання Экскурсаводку і даследчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыю Чарнаморцаву затрымалі 18 кастрычніка 2022 года ў Мінску пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку быў арышт на 10 сутак, пасля – Валадарка і крымінальная справа па “народным” 342 артыкуле. Праз тры месяцы суд Савецкага раёна Мінска прызначыў Валерыі два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Зараз былая палітзняволеная Валерыя ў бяспецы і пагадзілася распавесці “Вясне” аб уражаннях, якія засталіся ў яе пасля затрымання і побыту ў Валадарскай камеры 8-3.

17.02.2023 Тэгі: заканадаўства, смяротнае пакаранне Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда паведаміў, што стала вядома дата прывядзення ў выканнане смяротнага прысуда ў адносінах да случака Віктара Скрундзіка. Прысуд у адносінах да яго ўступіў у сілу 4 траўня 2021 года. Згодна дакументаў, якія ёсць у распараджэнні правабаронцаў, Віктар Скрундзік быў растраляны 16 ліпеня 2022 года. Беларускія ўлады прывялі ў выкананне смяротны прысуд праз адзін год і паўтары месяцы.

16.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Па ўсёй Беларусі 29 і 30 верасня 2021 года прайшла хваля затрыманняў за каментары ў сацыяльных сетках пра забойствы IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. У хуткім часе Следчы камітэт заявіў, што супраць 136 затрыманых былі ўзбуджаныя крымінальныя справы паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. На дадзены момант, праваабаронцам вядомыя прозвішчы 124 затрыманых па справе, не менш за 114 з якіх ужо асудзілі. Абсалютная большасць з іх была пазбаўлена волі, а дзясяткі чалавек ужо выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны. Пасля затрымання фігурантаў самай масавай крымінальнай справы змясцілі на каранцін, дзе ўтрымлівалі ў нечалавечых умовах і паўтара месяца не прымалі для іх перадачы. "Вясна" нагадвае храналогію пераследу беларусаў па "справе Зельцэра" і распавядае, за што асудзілі больш за сто чалавек, каго з іх унеслі ў "тэрарыстычны спіс" і як фігурантаў судзяць па зусім іншых крымінальных артыкулах. 

16.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Аляксей Аляксейчык Некалькі дзён Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме разглядваў крымінальную справу хірурга-трансплантолага Аляксея Аляксейчыка, абвінавачанага ў закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), ці іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

16.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Яўген Краўчук. Суд Партызанскага раёна Мінска цягам 17 і 18 студзеня вынес адразу тры прысуды ўдзельнікам акцый пратэсту ў 2020 годзе, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

16.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, заявы, дыфамацыя Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

16.02.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 лютага  збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 15 лютага асудзілі Паўла Ракоцу паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Паўлу год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

16.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі Мінскі абласны суд 16 лютага пачынае рагляд крымільнай справы супраць стваральнікаў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Іх абвінавачваюць па шэрагу крымінальных артыкулаў, а таксама да іх заяўлены пазоў на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў. Судовы працэс вядзе суддзя Вячаслаў Тулейка. У дачыненні да Пуцілы і Рудзіка праведзена "спецыяльная вытворчасць". Пратасевіч выканаў умовы заключанага з ім дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве ў поўным аб'ёме, таму застаецца пад хатнім арыштам — ён адзіны з абвінавачаных, хто фактычна ўдзельнічае ў судовым працэсе. Раней КДБ унёс Пуцілу і Пратасевіча ў "тэрарыстычны спіс", а Nexta у Беларусі з'яўляецца "тэрарыстычнай арганізацыяй".

15.02.2023 Палітзняволенага Арцёма Задруцкага асудзілі да трох гадоў калоніі па “справе Зельцэра” за адзін каментар. За час зняволення мужчыне не аказвалі дапамогу з праблемамі з вухам і былы гукарэжысёр аглух на яго. Аднак гэта не зламала мужчыну: ён працягвае змагацца за свае правы нават у СІЗА, малюе партрэты і піша вершы — у ягонай скарбонцы ўжо больш за 150 твораў.