15.02.2023 Палітзняволенага Арцёма Задруцкага асудзілі да трох гадоў калоніі па “справе Зельцэра” за адзін каментар. За час зняволення мужчыне не аказвалі дапамогу з праблемамі з вухам і былы гукарэжысёр аглух на яго. Аднак гэта не зламала мужчыну: ён працягвае змагацца за свае правы нават у СІЗА, малюе партрэты і піша вершы — у ягонай скарбонцы ўжо больш за 150 твораў.

15.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя 14 лютага 2023 года ў Брэсцкім раённым судзе агучаны вырак загадчыку аддзяленнем Брэсцкага абласнога наркадыспансэру Максіму Зайцаву. Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф ў памеры 100 базавых велічынь.

15.02.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-15 лютага  збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

15.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Палітзняволенага дызайнера Дзмітрыя Кубарава за апошнія два з паловай гады ўжо двойчы асудзілі па "палітычных" справах. Агульны тэрмін пакарання для Кубарава склаў восем гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў сумнавядомай наваполацкай калоніі № 1. Увесь час адміністрацыя ўстановы цісне на палітвязня: начальнік Андрэй Пальчык асабіста ставіў Дзмітрыя на "расцяжку", яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА, нядаўна адправілі ў ПКТ, а цяпер яго збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Праз жудасныя ўмовы ўтрымання ў палітвязня пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, але ў калоніі яму не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. "Вясна" распавядае, як улады пераследуюць 27-гадовага палітвязня Дзмітрыя Кубарава і як нечалавечыя ўмовы ў ШІЗА і ПКТ паўплывалі на ягонае здароў'е.

14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну 24 студзеня асудзілі Ганну Смалян паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шут прызначыла Ганне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкртага тыпу (“хатняй хіміі”).

14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кобрынскага раёну 16 студзеня асудзілі Уладзіміра Балцянкова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Уладзіміру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хіміі”).

14.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед Суд Маскоўскага раёна Брэста  9 лютага завяршыў разгляд крымінальнай справы 20-гадовага жыхара абласнога цэнтра Артура Джамбурыева, абвінавачанага ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса.

14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Дзяржынскага раёна 13 лютага агучылі прысуд 70-гадоваму пенсіянеру з Нясвіжа Васілю Дземідовічу — адзін год зняволення са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў. Паколькі раней палітвязня ўжо асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго асудзілі да шасці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыма і штраф у памеры 2 710 рублёў. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля ў "тэрарыстычны спіс" — цяпер ён самы пажылы беларус-"тэрарыст". Праз гэта яму нельга рабіць грашовыя пераводы, а падтрымліваць Васіля няма каму. За кратамі пенсіянера ўтрымліваюць ужо прыкладна год.

14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 9 лютага да дзевяці гадоў калоніі асудзілі 40-гадовага Аляксандра Сумара, піша брэсцкая "Вясна". Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Вера Філонік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор Аляксандр Богуш. Вядома, што ў 2006 годзе Аляксандр працаваў у лунінецкім РАУСе ў якасці эксперта-крыміналіста. Цяпер яго асудзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за кіраўніцтва тэлеграм-чатам "Жыве Лунінец!", які прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", калі Аляксандр утрымліваўся пад вартай ужо як чатыры месяцы.

14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Гомельскім абласным судзе 13 лютага да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі навуковага супрацоўніка Уладзіміра Буцькаўца. Яго абвінавацілі ў адміністраванні суполкі ў "ВКонтакте" "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!" і асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), піша "Гомельская вясна". Прысуд вынес суддзя Руслан Царук.