17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Гродна 17 сакавіка вынеслі прысуд Людмілу Мазуркевіч і Наталлю Антонаву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Жанчын затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 9 жніўня 2020 года.
Судзя Наталля Козел прызначыла жанчынам па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Пасля абвяшчэння прысуду Людмілу і Наталлю вызвалілі ў зале суда.
Крыніца: Дзвюм гарадзенкам прысудзілі па тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэста ў 2020 годзе