- Катэгорыя: Вясна
18 студзеня ў другой палове дня сталі вядомыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Гомельскага гарсавету 28 склікання. З 140 прэтэндэнтаў гарадская камісія зарэгістравала 132. У ліку тых васьмі, каму адмовілі, апынуўся і былы дэпутат гарсавета, прадстаўнік партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў - камісія знайшла хібы ў ягоных подпісах і дэклярацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Рэчыцкая раённая камісія па выбарах у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 28 склікання адмовіла ў рэгістрацыі траім прэтэндэнтам. На паседжанні камісіі, якое адбылося 18 студзеня, з 53-х прэтэндэнтаў было зарэгістравана 50 кандыдатаў. Адмову атрымалі А. Лінкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), паколькі ў прэтэндэнта выявіліся несапраўдныя дадзеныя ў дэкларацыі аб даходах, С. Статкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), у якой 8 подпісаў былі сабраныя не на тэрыторыі акругі.
- Катэгорыя: Вясна
З аншлагам 17 студзеня прайшло паседжанне Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі, на якім адбывалася рэгістрацыя кандытаўтаў у дэпутаты гарсавета: у актавай залі гарвыканкама сабралася больш за 80 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Паседжанне Барысаўскай раённай выбарчай камісіі, на якім адбывалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты райсавета, прайшло 18 cтудзеня па-сямейнаму, бяз гучных сенсацый: сярод зарэгістраваных кандыдатаў – прадстаўнікі дырэктарскага корпусу, старшыні арганізацый ды іншыя начальнікі. Трое вылучэнцаў, якіх можна аднесці да незалежных, у тым ліку – два ад партыі БСДП (Грамада), кандыдатамі ў дэпутаты не зарэгістраваныя.
- Катэгорыя: Вясна
Мазырская раённая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў на сваім паседжанні 18 студзеня зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты райсавета практычна ўсіх вылучэнцаў па ўсіх 40 выбарчых акругах.
- Катэгорыя: Вясна
Вынікі першага этапу выбарчай кампаніі падвялі 18 студзеня лідэры правацэнтрысцкай партыйнай кааліцыі. Прэс-канферэнцыя з нагоды завяршэння этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў прайшла ў фармаце перадвыбарчага пікету каля Камароўскага рынку.
Спагнанні ці скаргі асуджанага: у чым прычына адмовы ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні Пятру Кучуру?
- Катэгорыя: Вясна
Ні МУС, ні Генпракуратура не могуць растлумачыць, адкуль узяліся 17 спагнанняў, нібыта ўжытыя да асуджанага Пятра Кучуры, якія фігуруюць у перапісцы праваахоўных органаў з яго жонкай па пытанні пастаяннай адтэрміноўкі ўмоўна-датэрміновага вызвалення (УДВ). Па словах Людмілы Кучура, у сваіх скаргах яна неаднаразова прасіла правесці праверку для ўстанаўлення таго, калі гэтыя спагнанні былі ўжытыя і пагашаныя, але ў гэтым ёй пастаянна адмаўляюць. Тройчы ў ПК-15 у Магілёве, дзе адбывае пакаранне Пётр Кучура, адбыліся ўжо тры камісіі па прадстаўленні асуджанага да УДВ і замене пакарання на больш мяккае, і тройчы яму было адмоўлена ў гэтым, кожны раз тэрмінам на год.
- Катэгорыя: Вясна
Актывісты апазіцыйных партый і рухаў, якія зведалі адміністратыўны пераслед і атрымалі штрафы за ўдзел у акцыях пратэсту, скардзяцца на дзеянні супрацоўнікаў упраўленняў прымусовага выканання - судовых выканаўцаў.
- Катэгорыя: Вясна
“Канаплянае калядаванне”, зладжанае ў Мінску актывістамі ініцыятывы Legalize Belarus 25 снежня, для аднаго з ўдзельнікаў шэсця Пятра Маркелава звяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння. 18 студзеня ў 9-30 суд Цэнтральнага раёна сталіцы пачне разгляд справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторнае цягам году парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Баранавіч Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію. У ёй назіральнік выказвае сваё абурэнне адносна таго, што баранавіцкі гарвыканкам не друкуе на сваім сайце і ў газетах інфармацыю аб месцах працы і пасадах сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій.