Пётр Папраўка. Фота: belsat.eu Кандыдат у дэпутаты па Курасоўшчынскай выбарчай акрузе ў Менску, сябра ствараемай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Пётр Папраўка прадставіў прэсавай службе БХД відэадоказ таго, як міліцыянты разам з правакатарам зрываюць яго законны перадвыбарчы пікет 20 студзеня.

На відэа, змешчаным на сайце БХД, бачна, як правакатар Яраслаў зневажае беларускіх нацыянальных дзеячоў, характарызуючы іх як “твари, которые сотрудничали с фашистами и кайзеровскими оккупантами”. Менавіта з-за бел-чырвона-белага сцяга на пікеце ён і выклікаў міліцыю.

Міліцыя ж, прыбыўшы на месца інцыдэнту, пачала зрываць агітацыйны пікет кандыдата ў дэпутаты. У сувязі з тым, што ён збіраўся напісаць заяву на правакатара, ад Пятра Папраўкі запратрабавалі сядаць у мліцэйскі аўтамабіль і ехаць у аддзяленне міліцыі.

Словы кандыдата пра тое, што ён праводзіць зараз пікет і не можа па шчаўку сарвацца з месца, што яны могуць апытаць сведкаў і скласці пратакол на месцы інцыдэнту, а ён сам пад'едзе да іх пасля пікету, на іх не дзейнічалі. У выніку перадвыбарчы пікет быў сарваны.

Пётр Папраўка напісаў на правакатар заяву ў міліцыю. Каб разабрацца ў сітуацыі, у апорны пункт прыязджала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Крыніца: Правакатар і міліцыя сарвалі перадвыбарчы пікет у Мінску