Адзіным і галоўным пытаннем парадку дня на паседжанні Мінскай гарадской выбарчай камісіі па правядзенню выбараў ў мясцовыя Саветы, якое прайшло 20 студзеня, быў разгляд скаргаў прэтэндэнтаў у кандыдаты Мінскага гарадскога Савета 28 склікання, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі іх у якасці кандыдатаў раённымі тэрытарыяльнімі камісіямі.
Па інфармацыі назіральніцы Валянціны Свяцкай, разгляд скаргаў праходзіў пры прысутнасці назіральнікаў ад БХК, ГА “Белая Русь”, Беларускага ГА ветэранаў і дэпутата ПП НС РБ Ганны Канапацкай. З 13 сяброў Мінскай ГВК на паседжанні прысутнічалі 12.
З падрабязнага аналізу прычынаў, па якой адмаўлялі вылучэнцам у кандыдацтве вынікае, што большасці было адмоўлена з-за несапраўднасці часткі подпісаў, адабраных для праверкі, а таксама недакладнасці ў дэкларацыях аб даходах альбо маёмасці.
Ніжэй у табліцы прыводзіцца падрабязная інфармацыя аб прычыхах адмовы ў рэгістрацыі і выніках абскарджвання рашэнняў тэрытарыяльных камісій.
“Праваабаронцы з свабодныяя выбары”.
Мінск: Партыйцы не змаглі абскардзіць адмовы ў рэгістрацыі іх кандыдатамі
Файлы
Крыніца: Мінск: Партыйцы не змаглі абскардзіць адмовы ў рэгістрацыі іх кандыдатамі