Гарадзенская гарадская камісія не зарэгістравала 5 прэтэндэнтаў з 51 прэтэндэнта ў кандыдаты. Сярод тых, каму адмоўлена у рэгістрацыі, ёсць прадстаўнікі незалежнага прафсаюзу РЭП і партыі АГП.

Гэта старшыня прафсаюзнай арганізацыі па Гродзенскай вобласці беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Корабаў Васіль Сямёнавіч, які ішоў па акрузе № 11 ад партыі АГП, і яшчэ адна прадстаўніца АГП Котава Галіна Аляксандраўна, якая жадала балатавацца па акрузе №22. Абодва не былі зарэгістраваныя з-за наяўнасці памылак у дэкларацыях.

Таксама варта адзначыць, што на палове акругаў (15 з 30) па выбарах ў Гарадзенскі гарадскі Савет галасаванне пройдзе на безальтэрнатыўнай аснове. Але ва ўсіх тых акругах, дзе балатуюцца прадстаўнікі апазіцыі, прысутнічаюць і іншыя кандыдаты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: У Гародні гарадская выбарчая камісія не зарэгістравала 5 прэтэндэнтаў, сярод іх - прадстаўнікі РЭП і АГП