- Катэгорыя: Вясна
Адсутнасць антыдыскрымінацыйнага заканадаўства і інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека, праблемы з незалежнасцю судовай сістэмы і адвакатуры, наяўнасць прэзідэнцкага дэкрэта аб сацыяльным утрыманстве, адсутнасць кансультацый дзяржаўных органаў з грамадзянскай супольнасцю – гэтыя і іншыя праблемы, якія характарызуюць агульнае становішча правоў чалавека ў краіне, былі ўзнятыя перад афіцыйнай дэлегацыяй падчас разгляду Беларусі ў Камітэце ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі. Адказы дэлегацыі ў асноўным былі пра тое, што ўсё “ўдасканальваецца”, Беларусь “ідзе сваім шляхам”. Часам адказаць зусім не было чаго.
- Катэгорыя: Вясна
1 снежня суд Барысаўскага раёна разглядзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”) у дачыненні да галоўнага рэдактара недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Борисовские новости” Анатоля Букаса, паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
- Катэгорыя: Вясна
Маці і сястра менчука Ігара Пцічкіна, які загінуў 4 гады таму ў сьледчым ізалятары, атрымалі грашовую кампэнсацыю за панесеныя маральныя і матэрыяльныя страты, паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальная справа “Белага легіёна” спыненая. Пра гэта заявіў кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, паведаміўшы, што крымінальны пераслед спынены да ўсіх фігурантаў, што праходзілі па справе “Белага легіёна”.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 лістапада аштрафаваў журналіста-фрылансера Андрэя Толчына на 25 базавых велічыняў (575 рублёў) за сюжэт на «Белсаце», які называўся: “40 градусаў, пагрозы і вада з туалета. Працаўнікі гомельскага “Каштану” пра невыносныя ўмовы". Пра гэты паведаміла "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
- Катэгорыя: Вясна
А 17-й гадзіне па мінскім часе (а 15-й па Жэневе) распачнецца трансляцыя з пасяджэння Камітэта ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, на якім Беларусь будзе даваць справаздачу аб выкананні Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі (КЛРД).
- Катэгорыя: Вясна
Упершыню ў гісторыі створаны асобны рэсурс, які адлюстроўвае праўдзівы размах забойстваў праваабаронцаў у свеце. Па ацэначных звестках, з 1998 года за сваю мірную працы ў абарону правоў іншых людзей загінулі каля 3 500 праваабаронцаў. “Мемарыял праваабаронцаў” стане не проста хронікай, але і помнікам іх жыцця, працы і дасягненняў.