Судовая зала. У судзе Партызанскага раёна Мінска сёння адбудзецца новы разгляд адміністратыўнай справы лідара руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017”, якая адбылася 8 верасня. Пачатак судовага паседжання ў 9-30. У гэтым судзе 28 верасня палітык быў пакараны за Дзень вайсковай славы штрафам у памеры 45 б.в. (1 035,00 руб). Але раённая пракуратура вынесла пратэст і хадайнічала аб пераглядзе справы. Мінскі гарадскі суд 11 кастрычніка пастанавіў накіраваць справу на новы разгляд у суд Партызанскага раёна.

14 кастрычніка каля шостай гадзіны вечара ў Мінску ў прастору «210 METROV» уварваліся супрацоўнікі АПАПу. У гэты момант у памяшканні праходзіў канцэрт "Minsk edge day 2017". Каля 50 чалавек, якія на той момант прысутнічаў на канцэрце, пасадзілі ў аўтобусы у павезлі ў РУУС Партызанскага раёну.  Вядома, што ў ліку затрыманых актывіст Вячаслаў Касінераў, мастак Максім Пякарскі, журналістка Ірына Арахоўская. Максім Пякарскі паспеў паведаміць ПЦ "Вясна", што ў адным з аўтобусаў яго і яшчэ каля 20 чалавек пакалалі на падлогу і збіваюць.

ІЧУ у Магілёве Факты парушэнняў пацвердзіла кіраўніцтва абласной міліцыі, паведамляе "Магілёўская вясна".

Наталля Гарачка, архіўнае фота Радыё "Свабода" Учора, 11 кастрычніка, у судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска праходзілі судовыя паседжанні па справе сям'і, у якой адабралі дзяця. Падчас судовага паседжання адбылося незаконнае затрыманне актывісткі Наталлі Гарачка, якая хацела назіраць за працэсам.

Валанцёр Праваабарончага цэнтра "Вясна" Васіль Коўтун праманіторыў вакансіі, размешчаныя на сайтах аб працаўладкаванні, і выявіў факты дыскрымінацыі асобных катэгорый грамадзян пры прыёме на працу. Так у выніку прагляду вакансій было выяўлена, што ў апісанні некаторых з іх ўтрымліваліся абмежаванні ў прыняцці на працу грамадзян, якія маюць судзімасць ці прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці і нават выплачваюць аліменты або крэдыт.

Праваабаронца Алег Мацкевіч Праваабаронца з Барысава Алег Мацкевіч накіраваў у гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне 30 кастрычніка пікету на цэнтральнай плошчы горада, насупраць будынку Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Нагодай для гэтага стала трагічная гібель салдата ў барысаўскіх Пячах.

Максім Вінярскі У Мінску раніцай супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага. Звычайна ў гэты час актывіст выводзіць на вуліцу на прагулку маладзенькага шчанюка. На гэты раз Вінярскага, падобна, чакалі, таму што адразу да яго падбегла чацвёра чалавек і запытаўшыся, чаму шчанюк без намордніка - хутка павалаклі яго ў аўтамабіль.

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрывае бясплатную юрыдычную прыёмную для кансультацый замежных грамадзянаў, у тым ліку мігрантаў, бежанцаў і асоб без грамадзянства. Прыёмная будзе працаваць у некалькіх фарматах - кансультацыі па тэлефоне і электроннай пошце, і асабістыя кансультацыі ў офісе па папярэдняй дамоўленасці. Юрыст будзе аказваць інфармацыйную дапамогу бежанцам, мігрантам і асобам без грамадзянства па шырокаму колу пытанняў, якія тычацца іх правоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а менавіта:

Павел Севярынец падчас шэсця 1 траўня ў Мінску. Фота: nn.by Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, якога 2 кастрычніка асудзілі на 15 сутак за акцыю ў абарону незалежнасці Беларусі, 11 кастрычніка забралі на суткі, адзначаецца на сайце БХД.

Суд Баранавічскага раёна і г. Баранавічы 12 кастрычніка прызнаў канфіскаваныя падчас налёту на сустрэчу з былым расійскім палітвязнем Аляксеем Сутугай друкаваныя выданні матэрыяламі, якія ўтрымліваюць прыкметы экстрэмізма.