Публічная дыскусія “Смяротнае пакаранне: за ці супраць” з удзелам праваабаронцаў “Вясны” 6 кастрычніка 2017 года. У адукацыйнай прасторы PUNKT 6 кастрычніка ўзважвавалі усе “за” і “супраць” смяротнага пакарання ў Беларусі. Публічная дыскусія з удзелам праваабаронцаў “Вясны” адбывалася ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праводзіцца з 5 па 10 кастрычніка.

Кінапаказ на тэму смяротнага пакарання ў Гомелі. 5 кастрычніка 2010 У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Гомелі 5 кастрычніка адбыўся кінапаказ мастацкага фільма “Сальвадор”, які дапамагае з розных бакоў паглядзець на праблему забойства чалавека дзяржавай.

29 верасня Саветам Міністраў у Палату прадстаўнікоў быў унесены праект “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў”. Праз некалькі дзён ён быў прыняты Палатай прадстаўнікоў, адобраны Саветам Рэспублікі і падпісаны прэзідэнтам краіны. Чаму ўнесеныя змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах” на практыцы мала чаго зменяць для грамадзянскай супольнасці, тлумачыць юрыст Праваабрончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

10.10.2011 г. Калі ў 2010 годзе былі разстраляныя Андрэй Жук і Васіль Юзэпчук, памятаю, як мяне ахапіла пачуцьцё абурэньня і бязсільля.

Затрыманне Аляксандра Вянгерскага на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота з сацыяльных сетак. Футбольны заўзятар Аляксандр Вянгерскі, які адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Барысаве, абвесціў галадоўку ў знак падтрымкі палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Праваабаронцам пра гэта паведаміў грамадскі актывіст з Вялейкі Аляксей Сюдак, якому Вянгерскі даслаў ліст.

Валянцін Стэфановіч і Андрэй Палуда падчас Шэсця супраць смяротнага пакарання ў Осла. 23 чэрвеня 2016 г. Аб'яднанне намаганняў з актывістамі глабальнага абаліцыянісцкага руху з'яўляецца чарговым крокам беларускіх праваабаронцаў на шляху да спынення смяротнага пакарання ў сваёй краіне. Разам з тым Беларусь абазначылася на мапе свету як месца, дзе расстрэльныя прысуды нярэдка выносяцца прадстаўнікам найбольш уразлівых групаў насельніцтва.

У адказ на заяўленую Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў у Сусветны дзень барацьбы за годную працу 7 кастрычніка дэманстрацыю па маршруце ад кінатэатра "Кастрычнік" да плошчы Бангалор ўлады Мінска прапанавалі задаволіцца мітынгам у парку Дружбы народаў, ці парку 50-годдзя Кастрычніка, ці ў Кіеўскім скверы. Прычым, намеснік старшыні Мінгарвыканкама І. Юрэвіч, які падпісаў гэтую адмову, у якасці аргумента спасылаецца на арт.9 Закона "Аб масавых мерапрыемствах», маўляў, будуць створаныя перашкоды для руху транспарту. Аднак раней усе дэманстрацыі дазваляліся ўладамі менавіта па гэтым маршруце.

Валянцін Стэфановіч Сумесная заява, скіраваная на ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і пашырэнне міжведамаснага супрацоўніцтва ў сферы выкаранення мовы варожасці і процідзеяння дыскрымінацыі, была прынятая ў выніку нацыянальнай кансультацыі па гэтых пытаннях.

Аляксей Сутуга з паплечнікам у пастарунку. Фота pramen.io Шостае ўпраўленне ГУБАЗіК накіравала ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы заяву аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйнай прадукцыі, канфіскаванай падчас брутальнага налёту на мерапрыемства ў Баранавічах 27 жніўня.

Зміцер Краўчук і Любоў Лунёва. Фота: БАЖ. У Мінску, 3 кастрычніка, былі пакараныя штрафамі журналісты Любоў Лунёва і Зміцер Краўчук за парушэнне артыкула 22.9 КаАП Беларусі — супрацоўніцтва без акрэдытацыі з тэлеканалам “Белсат”.